22 снежня ў 16:00 па адрасе: вул. Кнорына, 6-Б адбудзецца дабрачынны майстар-клас па стварэнні тактыльнай кнігі. У выніку гэтай сустрэчы ў Беларусі з’явіцца кніга для дзетак з праблемамі зроку на роднай мове!
На майстар-класе:
– вы даведаецеся, як ствараюцца кнігі для тых, хто кепска бачыць альбо не бачыць зусім;
– паспрабуеце набіраць тэкст шрыфтам Брайля;
– уласнымі рукамі створыце частку беларускамоўнай тактыльнай кнігі.
У вас будзе мажлівасць пагутарыць з цікавымі людзьмі, якія даўно працуюць са шрыфтам Брайля. А яшчэ вас чакаюць гарачыя кава, гарбата і пачастункі.
Кніга, створаная на гэтай імпрэзе, будзе падараваная Маладзечанскай школе-інтэрнату №2, дзе навучаюцца дзеткі з парушэннямі зроку.
Давайце зробім гэты свет лепшым разам!