Каб ведаць, хто ты ёсць

Источник материала:  

Кніга – выдатны дэбют маладога аўтара ў беларускай літаратуры. Таксама гэта доб-ры падарунак шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца традыцыйнай беларускай культурай, і, несумненна, гэта выдатны дапаможнік для краязнаўцаў, этнографаў, гісторыкаў, даследчыкаў міфалогіі і рэлігіі.

На мерапрыемстве цікава і даступна аўтар расказаў пра беларускія легенды і міфы, пра раздзелы кнігі, растлумачыў сэнс ілюстрацый. Таксама Зміцер адказаў на пытанні прысутных. І самае, бадай, незвычайнае прагучала з вуснаў маленькай дзяўчынкі, якая сур'ёзна пацікавілася, ці бачыў пісьменнік асабіста міфалагічных персанажаў, пра якія напісаў.

Кранальна і па-добраму шчыра расказаў пра маладога пісьменніка і навукоўца яго бацька – В.М. Скварчэўскі: ён зрабіў кароткі экскурс у гісторыю сям'і, падзяліўся ўспамінамі пра дзяцінства сына. Выступіла і першая настаўніца Зміцера Н.В. Сівірэнцава (зараз – дырэктар гімназіі №1). Дарэчы, аднойчы Наталля Васільеўна праводзіла першы ўрок «Мая краіна – Беларусь», на якім расказвала вучням пра міфалогію. І так яна зацікавіла Дзіму Скварчэўскага, што той гэты ўрок запомніў падрабязна. Зерне, укінутае ў жыватворную глебу, праз шмат год паспяхова прарасло.

– Прэзентацыю маёй кнігі ў Барысаве лічу галоўнай у ліку падобных сустрэч у іншых гарадах Беларусі: хоць жыву і працую ў Мінску, але ж частка кнігі была напісана тут, у маім родным горадзе, – падзяліўся Зміцер Скварчэўскі. – Беларуская міфалогія цікавая, але не хапае сістэматызаванай і праверанай навуковай інфармацыі, якая грунтуецца на дакладных крыніцах. Усім вядомы зборнік «Легенды і міфы старажытнай Грэцыі». Нешта падобнае – беларускае – хацеў зрабіць і я. Сям'я натхняла – і ў мяне атрымалася. Бачу, что гэту тэму можна развіваць і пашыраць надалей. Таму зараз працую ў напрамку сярэднявечнай астраноміі, астралогіі, касмалогіі – будзе другая кніга.

А напрыканцы сустрэчы З. Скварчэўскі пажадаў кожнаму з прысутных быць сабой, ведаць, хто ты ёсць, шанаваць сваю сям'ю, зямлю, Радзіму.

Алена БРЫЦКАЯ

←Католический костел в Беларуси испытывает нехватку местных священников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика