7 снежня – Дзень страхавых работнікаў
06.12.2019
—
Новости Общества
Паважаныя работнікі і ветэраны страхавой галіны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў!
Ваша праца вельмі важная і патрэбная для забеспячэння стабільнасці ў грамадстве. Страхавая дзейнасць – адказная і запатрабаваная работа, патрабуючая пэўных асабістых якасцяў і вялікага жадання. Вы несяце страхавую культуру насельніцтву раёна, што дае грамадзянам пачуццё абароненасці і ўпэўненасці ў сваім матэрыяльным дабрабыце.
Сёння без вашага ўдзелу немагчыма дзейнасць арганізацый, прадпрыемстваў, прыватных кампаній і любога чалавека.
Упэўнены, што вы і надалей будзеце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай абароненасці жыхароў раёна.
Жадаем вам плённай работы, паспяховага ўвасаблення намечаных планаў, стабільнасці, дабрабыту, здароўя, радасці і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №95 ад 06.12.2019 г.