Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Источник материала:  

Сёння — Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь

Раўнадушных не было

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі прадэманстравалі свае здольнасці ў розных галінах дзейнасці

Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

У пятніцу ў нашым горадзе адбыўся ІІІ Міжрэгіянальны інклюзіўны фестываль “У коле сяброў”. Сёлета яго ўдзельнікамі сталі не толькі прадстаўнікі нашай вобласці: упершыню на мерапрыемства завіталі госці з Барысава.

У МПЦ “Равеснік” усіх гасцей сустракала выстава творчых работ “Свет вакол нас”, якую падрыхтавалі наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва гарадоў-удзельнікаў. Гледачы змаглі пераканацца: гэтыя рабяты здольныя на многае, абмежаванні ў адных абласцях дзейнасці кампенсуюцца ўменнямі ў іншых.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў пры адкрыцці фестывалю адзначыў, што ўсе яго ўдзельнікі людзі мужныя, моцныя духам, якія штодзённа сустракаюцца з выпрабаваннямі і выходзяць пераможцамі.


Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Кожная з шасці каманд падрыхтавала музычную візітоўку, сацыяльны ролік “Ад сэрца да сэрца”, а таксама выканала творчае заданне.

Нікога не пакінуў раўнадушным танец лебедзяў у выкананні выхаванцаў мясцовай спецшколы-інтэрната, вершы аб жыцці інвалідаў, пранікнёна прачытаныя ўдзельніцай каманды Бабруйскага РЦСАН “Levis” і мініяцюры ў выкананні ТЦСАН “Зефір” таго ж райцэнтра.


Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Удзельнікі падтрымлівалі адзін аднаго: калі хтосьці спяваў — падпявалі і танцавалі ўсе. На тварах квітнелі радасныя ўсмешкі, якія пацвярджалі: падобныя мерапрыемствы вельмі патрэбны. І самім людзям, якія па волі лёсу маюць пэўныя абмежаванні, і тым, каго не зачапіла падобнае. Каб памяталі, разумелі, думалі. Радаваліся кожнаму дню, кожнай новай магчымасці, таму, што можам хадзіць, бачыць, чуць, разважаць. Цанілі блізкіх і родных. Заўважалі тых, каму неабходна дапамога. Не праходзілі раўнадушна міма чужога гора.

У канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы Асіповіччыны, выхаванцы сацыяльных устаноў. Некаторыя творы выконваліся сумесна: напрыклад, вельмі кранальна спяваў дуэт Марыі Гнядзько і Ліяны Крупіневіч.


Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Журы вызначыла лепшых у кожнай катэгорыі. Дыплом у намінацыі “Самая творчая каманда” атрымала каманда “Пакаленне NEXT” з Кіраўска, “Самая згуртаваная каманда” — клічаўская “Ольса”. Тытулы самай захопленай і самай прэзентабельнай былі прысуджаны дзвюм бабруйскім камандам, а асіпаўчане сталі самымі крэатыўнымі. А яшчэ былі ўручаны падарункі ад спонсараў.


Межрегиональный инклюзивный фестиваль собрал участников в Осиповичах

Сваю неабыякавасць да лёсаў інвалідаў на справе прадэманстравалі філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, хлебазавод, кансервавы завод, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, РА ГА “БРСМ”, раённы цэнтр народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчая майстэрня “Каласок”, раённыя ГА Беларускага таварыства інвалідаў і “Белая Русь”, ГУП “Беразоўская В.А.”, “Флайдэкор” і іншыя.

* * *

У свеце пражывае каля мільярда інвалідаў, і кожны з іх мае права на дапамогу і падтрымку ад навакольных. Напрыклад, выхаванцы спецшколы-інтэрната рэгулярна атрымоўваюць яе ад ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ”. Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь асобым падарункам для рабят стаў яркі дзіцячы домік на гульнявой пляцоўцы, які быў устаноўлены работнікамі прадпрыемства.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Фота Ніны ЦАРЫК.

Больш фота — на нашай старонцы ў «Аднакласніках».

←Могилёвские железнодорожники подарили глусской детворе новую игровую площадку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика