Дасылаем шчырыя віншаванні ўсім, хто адзначае прафесійнае свята – Дзень юрыста!
Кожны грамадзянін краіны заўсёды знаходзіцца ў прававых адносінах з дзяржавай і грамадствам. Ад таго, наколькі справядліва і кампетэнтна наладжваюцца гэтыя ўзаемаадносіны, залежыць якасць жыцця і сацыяльнае адчуванне грамадзян. Прафесіяналізм, прынцыповасць і дасканалая рэпутацыя суддзяў, адвакатаў і натарыусаў, юрыстаў, работнікаў праваахоўных органаў — залог умацавання законнасці і правапарадку, стабільнасці ў грамадстве. Шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў у справе служэння Закону.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў