Адаптацию к трудовой деятельности предлагают инвалидам в Докшицком районе

Источник материала:  
Адаптацию к трудовой деятельности предлагают инвалидам в Докшицком районе

В тандеме давно работают Виталий Перевозчиков и Алла Карнилович

Людзі-інваліды жадаюць жыць паўнацэнна. Вялікую ролю ў іх сацыяльнай адаптацыі адыгравае магчымасць працаваць. Адаптацыю да працоўнай дзейнасці прапануе аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў Докшыцкага ТЦСАН.
— Магчымасць прайсці адаптацыю ў нас з’явілася ў 2012 годзе, – гаворыць загадчыца аддзялення Таццяна Баравікова. – Праўда, скарыстацца ёй могуць пераважна інваліды з фізічнымі абмежаваннямі або лёгкай формай інваліднасці. Існуе індывідуальная праграма рэабілітацыі інвалідаў, у якой, на падставе медыцынскага агляду, указваюцца рэкамендацыі да працоўнай дзейнасці. Усяго за час існавання працаадаптацыі ёю скарысталіся дзевяць чалавек. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі прапаноўваюцца дзве спецыяльнасці: вытворца рытуальных вянкоў і аператар камп’ютарнай графікі. Наведвальнік аддзялення Аляксей Цішкін з Гарадзішча авалодаў дзвюма і цяпер мае пастаянныя працоўныя месцы: загадчыка гаспадарчай часткі ў ТЦСАН і сацыяльнага работніка ў аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту.
— Вельмі задаволены магчымасцю працаваць, – далучаецца да размовы Аляксей Мікалаевіч. – Большы сэнс, напэўна, нават не ў заробку, а ў адчуванні быць камусьці патрэбным. Пасля няшчаснага выпадку мяне апанавала крыўда на ўвесь свет. Потым мучыла адзінота. Да звычайнага жыцця вярнула прапанаваная аддзяленнем работа па вырабе рытуальных вянкоў. Засвоіўшы гэту дзейнасць, пайшоў і на іншую. Вельмі цікавым было знаёмства з новымі камп’ютарнымі праграмамі, тэхнікамі ламініравання і брашуравання. Цяпер дапамагаю адзяленню ў стварэнні фота- і відэапрэзентацый да розных мерапрыемстваў, займаюся самаадукацыяй у апрацоўцы фатаграфій.
Віталь Перавозчыкаў з Крулеўшчыны падчас працоўнай адаптацыі, як сам ён сцвярджае, адчуў сябе патрэбным чалавекам.
— Калі прапанавалі навучыцца вырабляць вянкі, – узгадвае суразмоўца. – з’явілася цікавасць да жыцця. Плюс дадатковы даход да маёй маленькай пенсіі. І, канечне, вельмі важна – гэта знаёмства з цудоўнымі людзьмі! Еду ў аддзяленне, як дадому, у сям’ю. Шкада, што тэрмін адаптацыі ўсяго толькі шэсць месяцаў. Але і цяпер з задавальненнем дапамагаю калектыву ў розных справах. Напрыклад, разам з інспектарам працоўнай тэрапіі Алай Карніловіч даглядаем агарод, які мае аддзяленне.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Все началось с 70-летнего дачника. Как живет белорусская деревня, где каждый 20-й - ВИЧ-инфицирован

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика