Лариса Тихоненко заслужила общественное признание

Источник материала:  
Руплівы кіраўнік, адказны дэпутат
Кажуць, каб працаваць у сельскай гаспадарцы, трэба мець асаблівую руплівасць і адказнасць, не баяцца нялёгкай штодзённай работы, а прафесію выбіраць па прызванні. Такое прызванне ёсць у начальніка раённай ветэрынарнай станцыі Ларысы Ісаеўны Ціханенкі, якая на гэтым тыдні адзначыла свой юбілей.
Лариса Тихоненко заслужила общественное признание

Павіншаваць Ларысу Ісаеўну прыехала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Віктарам Гутаравым. Словы віншаванняў гучалі шчыра, ад душы. Віктар Сяргеевіч расказаў, што Ларыса Ціханенка і нарадзілася на Шуміліншчыне, і ўсё жыццё працуе тут у сельскай гаспадарцы. Яна рупілася галоўным ветурачом саўгаса імя Кароткіна, узначальвала свінагадоўчы комплекс, які ў свой час належаў УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, не пабаялася пасады дырэктара КУСГП “Сіроцінскі”, смела ўзялася за работу дзяржветінспектара. І ўсюды працавала старанна. Такая яна і зараз.
Амаль паўтара года з’яўляецца начальнікам райветстанцыі. Ларысу Ісаеўну можна ўбачыць  на фермах раёна, на прыватных падворках грамадзян, ля сянажных траншэй не толькі ў рабочы час, але і вечарам, і ў выхадныя дні, і ў час водпуску. Перш чым складаць патрэбную справаздачу, яна ўсё пераправерыць сама, упэўніцца ў станоўчых прыкладах, ці, наадварот, у недапрацоўках, на свае вочы.  Вось такая яна – ініцыятыўная, шчырая, адказная, прафесіянал сваёй справы, адзначыў кіраўнік раёна, калі ўручаў Ларысе Ісаеўне Ганаровую грамату райвыканкама.
Да віншаванняў далучылася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Яна адзначыла, што Ларыса Ціханенка  карыстаецца павагай сярод мясцовага насельніцтва – не дарэмна ж яе выбралі дэпутатам і раённага Савета дэпутатаў, і сельскага Лаўжанскага. Ларыса Ісаеўна заўсёды ідзе насустрач людзям, дапамагае ў вырашэнні розных праблем, клапоціцца, каб землякам камфортна жылося на вёсцы. Калі ёсць праблемы з асвятленнем, работай аўталаўкі, людзі звяртаюцца да свайго дэпутата. А сёлета летам вырашылася пытанне з абсталяваннем пляжу на мясцовым возеры ў Добрыне.
Ларыса Ісаеўна ўважлівая і да свайго калектыву, дзе працуе сорак чалавек. Яна ўпэўнена, што для чалавека працы павінны быць розныя выгоды і льготы, таму ў райветстанцыі быў перагледжаны калектыўны дагавор у карысць людзей, адзначыла падчас віншавання старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Шмат цёплых слоў у дзень нараджэння Л. І. Ціханенцы сказалі ёй калегі. Яны адзначылі, што ветстанцыі пашанцавала на патрабавальнага, справядлівага і добрага кіраўніка, шчырага чалавека. У сваю чаргу Ларыса Ісаеўна адказала, што яна “ганарыцца сваім калектывам”, дзе кожны на сваім месцы, а ўся вялікая каманда мэтанакіравана на адказную справу, разам ажыццяўляе комплекс мерапрыемстваў па лячэнні і прафілактыцы захворванняў жывёл як у сельгаспрадпрыемствах, так і ў прыватным сектары.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №93 ад 29.11.2019 г.
←В Гомеле за взятку судят экс-руководителя инспекции по семеноводству, карантину и защите растений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика