З 9 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года ў Карэліцкім раёне пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.
Галоўная ёлка раёна для дзяцей-сірот, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія засталіся без апекі бацькоў, рабят з інваліднасцю адбудзецца 30 снежня. Традыцыйна ў гэтым навагоднім свяце прыме ўдзел кіраўніцтва раёна. Навагоднія балі і балі-маскарады таксама пройдуць у кожнай школе і дзіцячым садку раёна.
Упраўленне адукацыі Карэліцкага райвыканкама накіруе амаль 12,5 тысячы рублёў для набыцця навагодніх падарункаў для дзяцей з інваліднасцю, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама выхаванцаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Карэліцкага раёна. Па традыцыі без салодкіх пачастункаў ад Дзеда Мароза не застануцца і вучні 1-4 класаў агульнаадукацыйных устаноў раёна.
Іна ЛЕЙКА