Таленты Барысаўшчыны – на фестывалі народнай творчасці

Источник материала:  

Свята пачалося з дэманстрацыі традыцыйных вясельных касцюмаў першай паловы ХХ стагоддзя. Гледачы з цікаўнасцю разглядалі прыгожыя карункавыя сукенкі, элегантныя касцюмы. У зале панавала атмасфера мінулага.
Галоўнай падзеяй фестывалю, безумоўна, стаў конкурс “Мая зямля – маё натхненне”, у якім удзельнікам неабходна было прэзентаваць арыгінальны нумар з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Барысаўчане прадставілі фантазію па матывах кінастужкі “А зоры тут ціхія…”, прысвяціўшы нумар 75-годдзю Вялікай Перамогі. У аснову выступлення лягла опера К. Малчанава, прафесійна аранжыраваная А. Лабавіковай і В. Балабанавым. Рэжысёрам выступіў І. Куніцкі. Выканаўцы з Барысава падарылі публіцы невялічкі музычны спектакль. Вікторыя Астапава, Андрэй Быкаў і Васіль Шутко здзівілі чысцінёй голасу і майстэрствам выканання. Удзельнікі ансамбля спартыўнага бальнага танца “Карнавал” барысаўскага Палаца культуры імя М. Горкага пад кіраўніцтвам
Н. Ракоўскай упрыгожылі нумар цудоўным танцам. Відэасуправаджэнне, створанае Г. Жупіным, арганічна дапоўніла нумар і ажывіла яго.
Выступленне было настолькі кранальным і яркім, што гледачы доўга не хацелі развітвацца з артыстамі. Журы таксама высока ацаніла прадстаўлены нумар, узнагародзіўшы барысаўчан дыпломам “За захаванне аркестравых традыцый”. Карысным дадаткам да гэтага стала прызнанне публікі і, безумоўна, ноўтбук, які стане выдатным памочнікам у падрыхтоўцы новых творчых нумароў.
Напрыканцы фестывалю для прысутных выступіў арт-гурт “Беларусы”, запаліўшы публіку энергіяй сваіх спеваў.

Таццяна САКОВІЧ

←Беларусь запретила ввоз свинины из Бразилии и Республики Корея

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика