Чаму я іду на выбары — бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны

Источник материала:  

Чаму я іду на выбары — бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны

«Чаму я іду на выбары» — падзяліцца думкамі на гэтую тэму мы папрасілі жыхароў нашага раёна.

Кацярына ГЛУШАКОВА, намеснік дырэктара КСУП “Чырвоны баец”:

— Адной з асаблівасцей сёлетняй выбарчай кампаніі з’яўляецца актыўны ўдзел у ёй моладзі. Так, на дэпутацкія мандаты ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання прэтэндуюць 10 прадстаўнікоў БРСМ. І гэта не можа не радаваць, бо развіццё палітычнай культуры маладога пакалення садзейнічае фарміраванню грамадства ў цэлым, будучыні краіны.

Што тычыцца агульнага партрэта маладога дэпутата як будучага прадстаўніка народа ў органах улады, то хацелася б, каб гэта быў адукаваны, дасведчаны і камунікабельны, маючы вопыт работы з людзьмі чалавек, які будзе адстойваць інтарэсы сацыяльнай абароненасці маладых сем’яў і спецыялістаў. Сярод прыярытэтных для юнакоў і дзяўчат тэм — замацаванне моладзі на вёсцы, жыллёвае будаўніцтва, развіццё і падтрымка маладзёжнага прадпрымальніцтва і іншыя.
Выбаршчыкі жадаюць бачыць энергічных, ініцыятыўных, разумеючых запыты простых людзей дэпутатаў, якія будуць працаваць на карысць развіцця тых рэгіёнаў, дзе грамадзяне падтрымалі іх на выбарах. Цудоўна, калі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у дэпутаты стануць для іх настольнымі кнігамі для далейшай дэпутацкай дзейнасці.

Асабіста я пайду на выбары абавязкова, і дагэтуль пастаянна ў іх удзельнічала. Такім чынам я выкажу сваю думку наконт будучага нашай малой радзімы, развіцця краіны. Людзі, якія стануць дэпутатамі, у бліжэйшыя чатыры гады будуць прымаць важныя для кожнага з нас законы і дакументы. І для таго, каб гэта былі дастойныя і неабыякавыя да клопатаў грамадзян дэпутаты, мы і павінны пайсці на выбары.

 

Пётр ЯЦКЕВІЧ, ветэран працы, былы галоўны заатэхнік калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага:

— Выбары парламентарыяў — гэта важная дзяржаўная, палітычная і грамадская падзея. Удзел у іх дае магчымасць кожнаму грамадзяніну паўплываць на жыццё ў краіне, сваім горадзе, раёне. Мы выбіраем будучых заканатворцаў, а, значыць, ад таго, наколькі дастойныя людзі ўвойдуць у парламент, настолькі яны змогуць палепшыць становішча спраў у розных сферах дзейнасці.

Прыйсці на ўчастак для галасавання і аддаць свой голас за кандыдата — гэта наша канстутыцыйнае права і грама­дзянскі абавязак. На выбарах праяўляецца воля народа, а, значыць, ставіцца абыякава да такога важнага мерапрыемства, магчыма, нават гістарычнага ў жыцці грамадства і краіны нельга. Ад выбару кожнага грамадзяніна залежыць будучае не толькі яго, але і дзяцей, і ўнукаў.
Зрабіўшы правільны выбар, мы ў далейшым зможам у любы момант звярнуцца да дэпутата за дапамогай, калі ў тым будзе неабходнасць, а, магчыма, і падказаць яму, як лепей паступіць у той ці іншай сітуацыі. Народныя абраннікі павінны абараняць інтарэсы народа, тых, хто паверыў іх слову. А задача дэпутатаў у далейшым — даказаць, што іх словы і абяцанні не разыходзяцца са справай.

←В Могилёвской области в рамках празднования Дня Октябрьской революции будут открыты несколько крупных объектов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика