В Шумилинском районе проходит республиканская акция «За безопасность вместе!»

Источник материала:  
«За бяспеку разам»
Насычанасць электраабсталяваннем сучасных дамоў прывяла некаторых да думкі, што электрычнасць – нешта звычайнае і зусім бяспечнае. Толькі гэта далёка не так, асабліва калі парушаеш элементарныя правілы электрабяспекі.
В Шумилинском районе проходит республиканская акция «За безопасность вместе!»

Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, неабходна ведаць і, галоўнае, выконваць правілы бяспечнай эксплуатацыі электраабсталявання, заўсёды помніць, што іх няспраўны стан і грэбаванне мерамі перасцярогі могуць стаць прычынай пажараў ці паражэння электрычным токам.
Усе электрычныя ланцугі павінны быць абаронены ад токаў кароткага замыкання. Засцярога павінна быць калібраванай. Нельга замест стандартных плаўкіх засцерагальнікаў выкарыстоўваць самаробныя прылады, так званыя «жучкі», дапускаць злучэнне «напрамую» (без засцерагальнага апарата).
Падчас правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх «За бяспеку разам» супрацоўнікі Шумілінскага раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт» пры наведванні жыллёвага фонду праводзяць прафілактычныя гутаркі па электрабяспецы, робяць  агляд стану электраправодкі і засцерагальных прылад. На жаль, як паказвае практыка, некаторыя грамадзяне бяздумна адносяцца як да сваёй бяспекі, так і бяспекі сваіх родных. Падчас агляду жыллёвага фонду ў Вялікіх Ляжнях два ўласнікі зрабілі злучэнне «напрамую», а ў  Крывым Сяле ўзнікла шмат пытанняў да стану электра-праводкі ў двух дамах. Факты перададзены ў раённую энергагаза-інспекцыю для далейшага рэагавання.
З пачатку года супрацоўнікі Шумілінскага раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энерга-збыт» выявілі 32 факты парушэнняў правіл электрабяспекі. Большасць выяўленых парушэнняў грамадзяне тэрмінова выправілі, тым самым стварылі сабе бяспечныя і камфортныя ўмовы пражывання.
Іван АНДРЭЕЎ,
начальнік Шумілінскага раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт».
←За месяц в Минске и области поймали 34 перевозчика - они возили людей и грузы за границу без техосмотра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика