Около 300 человек без фликеров задержано в Шумилинском районе в 2019 году
28.10.2019
—
Новости Общества
Заканчваецца кастрычнік, з кожным днём становіцца ўсё цямней раніцай і вечарам. Большасць жыхароў раёна клапоціцца пра сваю бяспеку на дарогах у цёмны час сутак – пешаходы пазначаюць сябе флікерамі, веласіпедысты апранаюць святловяртальныя камізэлькі. Аднак падчас прафілактычных рэйдаў супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы выяўляюць і парушэнні.
Напрыклад, толькі на мінулым тыдні трое пешаходаў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ішлі па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак без святловяртальных элементаў (штраф ад 1 да 3 БВ). Пры гэтым адзін з пешаходаў быў у стане алкагольнага ап’янення (штраф ад 3 да 5 БВ).
«У гэтым годзе на тэрыторыі раёна затрымана 289 чалавек, якія не карысталіся ў цемры флікерамі, – кажа начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч. – Сярод затрыманых 28 былі нецвярозыя.
Згодна з пунктам 17.1 Правілаў дарожнага руху пешаход, які рухаецца ў цёмны час па краі праезнай часткі, павінен сябе пазначыць флікерамі. Святловяртальны элемент – гэта не абярэг, яго наяўнасць само па сабе не гарантуе бяспекі. Вадзіцель павінен убачыць флікер – тады ён заўважыць вас і паспее адрэагаваць на складаную сітуацыю на дарозе. Таму мы заўсёды раім пешаходам пры выкарыстанні флікераў прымацоўваць іх на адзенне так, каб яны былі бачныя з усіх бакоў. Святловяртальную стужку можна завязаць на рукаве, а падвеску прышпіліць да сумачкі ці на адзенне. Лепш за ўсё выкарыстоўваць адразу два флікеры – з правага і левага бакоў. Перавагу трэба аддаваць флікерам белага і жоўтага колераў – яны самыя яркія пад святлом фар».
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №85 ад 29.10.2019 г.