Група затрымання, на выезд!

Источник материала:  
Група  затрымання, на  выезд!
29 кастрычніка – дзень утварэння службы Дэпартаменту аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Група  затрымання, на выезд!

Міліцыянер-вадзіцель Уладзімір Палякоў і міліцыянер-кінолаг Максім Тарантовіч з надзейным памочнікам сабакам Вольфам

Дзве групы затрымання аддзялення па ахове аб’ектаў у пасёлку гарадскога тыпу Шуміліна Чыгуначнага (г. Віцебск) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь – памочнікі супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў, бо таксама займаюцца аховай грамадскага парадку.
На мінулым тыдні дзяжурылі міліцыянер-вадзіцель Уладзімір Палякоў і міліцыянер-кінолаг Максім Тарантовіч  з  надзейным памочнікам сабакам Вольфам.  «Усяго пад аховай аддзялення знаходзіцца 189 памяшканняў – гэта адміністрацыйныя будынкі, прадпрыемствы, жылыя дамы і кватэры, – расказалі Максім і Уладзімір. – Наша задача – рабіць прафілактычныя агляды аб’ектаў і патруляваць вуліцы. Здараецца, што падчас дзяжурстваў на вуліцах райцэнтра прыходзіцца затрымліваць і хуліганаў, і дэбашыраў, і парушальнікаў дарожнага руху».
Уладзімір Палякоў пасля тэрміновай ваеннай службы марыў пра службу ў органах унутраных спраў. Так яно і выйшла: як прыйшоў у аддзяленне 17 гадоў таму, так і працуе. Збылася і мара Максіма Тарантовіча – быць кінолагам і разам з сабакам шукаць злачынцаў. «Вольф вельмі дапамагае ў рабоце, – кажа Максім. – Скажам, калі спрацавала ў магазіне трывожная кнопка, калі нехта ўкраў прадукты і збег, сабака з лёгкасцю можа знайсці грабежніка па слядах».
Супрацоўнікі групы затрымання ганарацца, што за апошні год на аб’ектах пад аховай пранікненняў і крадзяжоў не было.  Бывае, што на пульце спрацоўвае сігналізацыя. У пераважнай большасці выклікі лжывыя: гаспадары забыліся зняць кватэру з “аховы” ці адключылі электраэнергію. Бывала, што сігналізацыя спрацоўвала на рух жывёл, якія былі ў памяшканні. Але ва ўсіх выпадках група затрымання выязджае на месца і разбіраецца ў сітуацыі.
Супрацоўнікі аддзялення ўдзельнічаюць ў рэйдавых праверках з супрацоўнікамі РАУС па розных прадпрыемствах раёна, разам выяўляюць правапарушэнні. А ў цёмны час сутак правяраюць вартаўнікоў.
Як бачна, работа ў групы затрымання шматпланавая. Уладзімір Палякоў і Максім Тарантовіч задаволены сваёй службай, бо працуюць дзеля людзей, ахоўваючы іх спакой.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
У Шумілінскім аддзяленні па ахове аб’ектаў аддзела Дэпартаменту аховы МУС  працуе зараз 21 чалавек.
У раёне на сігналізацыі знаходзяцца 189 аб’ектаў, у тым ліку 148 жылых дамоў і памяшканняў.
У затрыманні, вобыску, пошуку, раскрыцці злачынстваў супрацоўнікам-кінолагам дапамагаюць тры службовыя сабакі: Соня, Вольф і Ільда.
Сёлета супрацоўнікі шумілінскага аддзялення аховы выязджалі на 732 паведамленні па сігналах трывогі, ажыццявілі 167 выездаў па паведамленнях РАУС, супрацоўнікамі раскрыта 4 злачынствы, у тым ліку адно – кінолагам М. Тарантовічам, выяўлена 288 адміністрацыйных правапарушэнняў.
Апублікавана ў №85 ад 29.10.2019 г.

←Когда запустят второй бесконтактный маршрут в Гродно (и что делать с троллейбусом № 5)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика