Сад Перамогі пасадзілі ў школе № 2 Глуска

Источник материала:  

Сад Перамогі пасадзілі ў школе № 2 Глуска

Раніцай у суботу, 12 кастрычніка, у двары сярэдняй школы № 2 Глуска сабралася шмат людзей: настаўнікі, былыя выпускнікі разам са сваімі дзецьмі, цяперашнія навучэнцы (ад 1-га да 11-га класа) разам з бацькамі. Менавіта ў гэты дзень тут была запланавана гістарычная падзея — закладка новага саду.


Сад Перамогі пасадзілі ў школе № 2 Глуска

Як расказала дырэктар СШ № 2 Алена Слічонак, абнаўленне саду ў межах добраўпарадкавання прышкольнай тэрыторыі было запланавана і рыхтавалася даўно, а зараз планы здзяйсняюцца. “Стары сад, — кажа Алена Рыгораўна, — быў пасаджаны яшчэ ў далёкія 1960-я гады, і, канешне, ён ужо нягодны. Наспела неабходнасць пасадзіць новыя дрэвы. Васіль Барысевіч, кіраўнік фермерскай гаспадаркі, наш даўні сябар і шэф, які не раз удзельнічаў у добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі, дапамог нам набыць саджанцы. З вясны бягучага года пачалася падрыхтоўка. Тут нам спатрэбілася дапамога дасведчанага чалавека. Уладзімір Нічыпаравіч Некрашэвіч, садавод-аматар са шматгадовым вопытам, згадзіўся дапамагчы. Ён прышчэпліваў, рыхтаваў да пасадкі саджанцы. Хачу адзначыць, што гэта не проста высадка пладовых дрэў, а мы пасадзім сад у гонар нашых дзядоў і прадзедаў, якія аддалі сваё жыццё, здароўе за наша мірнае жыццё, за Перамогу. У сада будзе і свая назва: “Сад Перамогі: сувязь паміж мінулым і будучым”.


Сад Перамогі пасадзілі ў школе № 2 Глуска

Сад Перамогі пасадзілі ў школе № 2 Глуска

Сад Перамогі пасадзілі ў школе № 2 Глуска

На гістарычным (хаця і ў межах школы) мерапрыемстве прысутнічала Святлана Лісіца, начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама. Звярнуўшыся да ўсіх, хто сабраўся на прышкольнай тэрыторыі, яна адзначыла: “Дрэва, якое вы пасадзіце, гэта не проста расліна. Гэта памяць аб важных падзеях, што адбываліся ў вашым жыцці, у жыцці школы. А яблыня — гэта яшчэ і сімвал развіцця, будучыні, дабрабыту, міру, Перамогі”. Дырэктар СШ № 2 Алена Слічонак таксама звярнулася да сваіх вучняў: “Запомніце, калі ласка, гэты дзень. Калі-небудзь вы раскажаце пра яго вашым дзецям, калі прыведзяце іх за ручку ў першы клас роднай школы”. Акрамя таго, Алена Рыгораўна ўручыла Падзячны ліст Уладзіміру Некрашэвічу за актыўны ўдзел у жыцці школы, за дапамогу ў добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. Такі ж Падзячны ліст пазней атрымае і Васіль Барысевіч, які, на жаль, не змог прысутнічаць на мерапрыемстве.

←Энергогазнадзор советует: выбирайте подходящее оборудование

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика