«Калі б я быў мэрам». Віцяблянін Андрэй распусціў бы ідэолагаў - і вось дзеля чаго

Источник материала:  
19.10.2019 12:00 — Новости Общества

Сённяшні ўдзельнік конкурсу «Калі б я быў мэрам» Андрэй Кешэнюк не будаваў бы Палац шлюбаў на плошчы Тысячагоддзя, стварыў бы пры гарвыканкаме грамадскую раду, перайменаваў бы гарадскія вуліцы і бібліятэкі, а таксама напалову знізіў бы арэнду для безалкагольных кавярняў. Дарэчы, Андрэй — адзіны віцебскі канкурсант, які напісаў свой ліст па-беларуску.


Помнік князю Альгерду ў Віцебску

— Калі б я стаў мэрам, — піша Андрэй, — то найперш ініцыяваў бы пазачарговую сесію гарадскога савета дэпутатаў, на якой прапанаваў бы прыняць рэзалюцыю ў абарону суверэнітэта і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У ёй выказвалася б патрабаванне да ўрада краіны абнародваць дакладны змест інтэграцыйных «дарожных карт», якія рыхтуюцца зараз разам з кіраўніцтвам Расіі.

Акрамя таго, на пасадзе кіраўніка горада Андрэй зрабіў бы наступнае:

  • Сабраў бы нараду з удзелам дырэктароў усіх прадпраемстваў і арганізацый горада і прадстаўнікоў пракуратуры. Папярэдзіў бы кіраўнікоў аб недапушчальнасці прымусовай падпіскі на любыя газеты і часопісы. Папрасіў бы пракуратуру трымаць на кантролі гэта пытанне.
  • Распусціў бы ідэалагічны аддзел пры гарвыканкаме. «Ён абсалютна не патрэбны і нават шкодны, бо яшчэ і сродкі падаткаплацельцаў марнуе», — лічыць Андрэй.
  • Замест аддзела ідэалогіі стварыў бы на сайце гарвыканкама адкрыты форум, на якім можна свабодна абмяркоўваць пытанні гарадскога жыцця. Рэкамендаваў бы зарэгістравацца на ім усім дэпутатам і адказным асобам з адміністрацыі горада.
  • Пры гарвыканкаме таксама з"явілася б грамадская рада — для абмеркавання розных пытанняў жыцця горада. Яна дзейнічала б на падставе адмысловага палажэння, якое прыняў бы гарсавет пасля ўсебаковага абмеркавання ў СМІ і інтэрнэце. У раду праходзілі б штогадовыя выбары, яе дзейнасць была б галоснай. Сябрам рады мог бы стаць як асобны грамадзянін, так і прадстаўнік грамадскай арганізацыі ў адпаведнасці з квотамі. Рэзалюцыі рады мелі б вялікую вагу пры прыняцці рэшэнняў гарвыканкамам і гарсаветам.
  • Стварыў бы ў межах гарадскога бюджэта фонд падтрымкі грамадскіх ініцыятыў, сродкі з яго накіроўваліся б праз сістэму грантаў. Дзейнасць фонда была б цалкам галоснай — праз сайт гарвыканкама. Удзельнічаць у конкурсе на атрыманне грантаў магла б любая грамадская ініцыятыва і арганізацыя.
  • Знізіў бы на 50% арэндную плату і падаткі для безалкагольных кавярняў і гандлёвых кропак у зоне адпачынку ў пойме Віцьбы.
  • Запусціў бы інвестпраект для будаўніцтва ў горадзе аквапарка.
  • Стварыў бы сучасны цэнтр для рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, дзяцей з ДЦП і псіхічнымі адхіленнямі. Фінансаванне: часткова — бюджэтна-грантавае, часткова — платныя паслугі.

Праект будаўніцтва Палаца ўрачыстых абрадаў у Віцебску. Крыніца: тэлеграм-канал «Віцебск: ПДР, экалогія, архітэктура»
  • Не будаваў бы Палац шлюбаў на плошчы Тысячагоддзя. «Бо ні праект будынка, ні ідэя размяшчэння на гэтым месцы дадзенага аб"екта не вытрымлівае ніякай крытыкі. Гэта гістарычны цэнтр горада, і любыя працы тут трэба весці пад пільным наглядам навукоўцаў. Аднак, калі сапраўды існуе такая патрэба ў будаўніцве новага загса, то прапаную іншае месца для яго — пляцоўку паміж КЗ „Віцебск“ і рэстарацыяй „Усадьба“. Тут вельмі атмасферна і прыгожа, побач Віцьба, мост, Ратуша, царква, шмат зеляніны і паветра», — мяркуе Андрэй.
  • Плошча Перамогі. «Цалкам падтрымліваю тых, хто выступае за аднаўленне тут зялёнай зоны з дрэвамі, лаўкамі, малымі архітэктурнымі формамі. Неабходна зрабіць гэта месца камфортным для людзей, — піша аўтар ліста. — А гэта значыць, трэба новы грунтоўны праект рэканструкцыі плошчы з улікам усіх пажаданняў гараджан».
  • Пабудаваў бы пешаходна-роварную трасу па віцебскіх ярах: Гапееваму і Дунаю, ад новых раёнаў да цэнтра горада.
  • Адкрыў бы гарадскі FM-канал (з шэрагам сур"ёзных і забаўляльных перадач і навінамі) і грамадска-палітычнае ток-шоў на тэлеканале «Віцебск».
  • Спытаў бы ў гараджан, як перайменаваць цэнтральныя вуліцы горада. «Можа, прыйшла пара вярнуць ім гістарычныя назвы? Упэўнены, што большасць віцяблян не хоча ўшаноўваць імя Леніна, Фрунзэ, Кірава і г. д.», — разважае Андрэй.
  • Абласной і гарадской бібліятэкам надаў бы імёны выбітных беларусаў, а не сумнеўных дзеячоў суседняй дзяржавы, якія да Віцебска не маюць ніякага дачынення.

…Шмат яшчэ чаго можна паспрабаваць зрабіць мэру Віцебска. Але ж досыць, нафантазіраваўся!

Гісторыі на конкурс «Калі б я быў мэрам» мы будзем публікаваць на працягу кастрычніка.

Сярод усіх дасланых і апублікаваных тэкстаў рэдактары партала выберуць пяцёрку лепшых. Яны будуць размешчаны для адкрытага галасавання — з 9 гадзін раніцы 1 лістапада да 9 гадзін раніцы 2 лістапада.

Аўтару тэксту, які спадабаецца чытачам TUT.BY больш за ўсё, мы ўручым грашовы прыз — 300 рублёў.

Галасаваць за гісторыю, якая найбольш спадабалася з пяці лепшых, змогуць усе карыстальнікі, зарэгістраваныя на партале TUT.BY.

Пераможцу аб’явім 4 лістапада.

Усе конкурсныя гісторыі - па спасылцы.

Использование материала в полном объеме запрещено без письменного разрешения редакции TUT.BY. За разрешением обращайтесь на nn@tutby.com

←Сделаем лес чище вместе! Кореличский район присоединился к акции «Чистый лес»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика