Журналисты «АК» в гостях у почтовиков

Источник материала:  

З вамі добра сябраваць!

У сераду прайшоў Сусветны дзень пошты

Што можа расквеціць хмурны восеньскі дзень? Правільна, станоўчыя эмоцыі. А іх крыніцай становіцца рознае. Напрыклад, сустрэча з добрымі сябрамі. Вось “раёнка” і накіравалася ў свята паштавікоў на гарадское аддзяленне сувязі № 1, каб выказаць падзяку за супрацоўніцтва і павіншаваць калектыў. I яшчэ адна нагода для пажаданняў таксама ўжо наспела — Дзень маці, а тут якраз працуюць толькі жанчыны.

Журналисты «АК» в гостях у почтовиков

На пошце, што абслугоўвае, бадай, самы вялікі па плошчы ўчастак нашага райцэнтра, працуе 9 чалавек. Сярод галоўных задач, якія ставіць перад сабой дружная каманда, — якаснае аказанне паслуг і, зразумела, выкананне даведзеных паказчыкаў. Напрыклад, у апошнюю падпісную кампанію пры неабходнай колькасці ў 892 экзэмпляры было аформлена 903 абанементы на часопісы і газеты. Добра ідуць справы і па рэалізацыі тавараў спажывецкага попыту: іх за месяц сумесна прадаецца як ва ўстанове, так і паштальёнамі ў сярэднім на 3 тысячы рублёў.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

←Акция «Чистый лес»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика