Як паведамлялася раней, у межах першага этапу акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі” на Кіраўшчыне з месцах усіх воінскіх пахаванняў будуць узяты жмені зямлі, якая разам з зямлёй такіх жа памятных месцаў рэгіёнаў нашай краіны, сабранай у спецыяльныя капсулы са спісамі з імёнамі загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны воінаў напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі будзе дастаўлена ў Мінск у Храм-помнік у гонар Усіх Святых. А 9 мая 2020 года адбудзецца ўрачыстая закладка капсул са свяшчэннай зямлёй у крыпце Храма-помніка. Такім чынам будзе створана адзінае месца пакланення ўсім загінуўшым.
З гэтай нагоды ў Кіраўску прайшлі чарговыя ўрачыстыя мітынгі на месцах пахавання былых вайскоўцаў. Удзел у іх прынялі прадстаўнікі аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, грамадскасці, культработнікі, моладзь, школьнікі.
Каля брацкай магілы па вул.Арлоўскага ў раёне цэнтральнай райбальніцы разам з названымі прысутнічалі таксама супрацоўнікі ЦРБ на чале з намеснікам галоўнага ўрача Таццянай Комар-Маскалёвай, загадчыкам поліклінічным аддзяленнем ЦРБ Алегам Дворкіным. Ганаровую вахту каля пахаванняў падчас мітынгаў неслі школьнікі: каля магілы невядомага лётчыка, пахаванага на могілках па вул.Валадарскага — вучні СШ №1; каля брацкай магілывоінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчанай па вул.Гагарына — вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, тут жа прысутнічалі педагогі ўстановы адукацыі, на чале з дырэктарам Галінай Русецкай.
Мінутай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. З магіл былі ўзяты часцінкі зямлі і змешчаны ў спецыяльныя ёмістасці. Гэтае права было прадастаўлена в.а.начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Вікторыі Бяляўскай, прадстаўніку БРСМ Надзеі Карпавай, а таксама каля брацкай магілы па вул. Гагарына разам з імі начальніку адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Андрэю Гайдукевічу.