1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

Источник материала:  
1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей
1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей
Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы!
З глыбокай удзячнасцю і павагай звяртаемся да вас і ад усёй душы віншуем
з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабрыні!
Гэтая дата – цудоўная магчымасць сказаць цёплыя словы ўдзячнасці нашым татам і матулям, ветэранам вайны, працы, пенсіянерам, усім сталым жыхарам за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу.
За вашымі плячыма вялікае жыццё. Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Ваша нераўнадушная жыццёвая пазіцыя, сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да роднай зямлі – гэта ўзор для ўсіх пакаленняў шумілінцаў. Вашы веды і багацейшы вопыт заўжды важныя і неабходныя маладым. Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў.
Асобнае дзякуй ветэранам, якія вынеслі цяжар ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.
Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку ці працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Няхай сталыя гады не стануць падставай для суму.  Няхай кожнае імгненне вашага жыцця прыносіць вам толькі станоўчыя эмоцыі! Будзьце заўжды ахутаны клопатам, павагай, разуменнем не толькі блізкіх, але і ўсіх людзей, якія вас акружаюць.
Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, аптымізму, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця.
Раённы выканаўчы камітэт.         Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2019 г.
←Медики запустили флешмоб в поддержку врача, на которого пожаловались из-за флирта на рабочем месте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика