«Калі б я быў мэрам». Вы здзівіцесь, колькі недарэчнасцяў бачыць магілёвец Юрась у назвах прыпынкаў!
А вось яшчэ адзін прэтэндэнт на прыз 300 рублёў у нашым конкурсе «Калі б я быў мэрам». Вы здзівіцесь, калі пачуеце, што магіляўчанін Юрась… не адзін год займаецца прыпынкамі грамадскага транспарту ў Магілёве. І ведае, што з імі не так! Вось як ён вырашыў бы праблему, калі б быў мэрам.
До конца приема работ на конкурс «Если б я был мэром» остались всего сутки! Присылайте их в виде документа в формате doc или docx на электронный адрес: anjelika.vasilevskaya@tutby.com с пометкой «Если б я был мэром». Подробные правила конкурса смотрите по ссылке. Дерзайте! Если вам что-то непонятно — мы всегда готовы ответить на вопросы наших читателей по телефону минской редакции TUT.BY +375 17 239−57−05.
Дзясяткі тысяч жыхароў і гасцей нашага горада штодня карыстаюцца грамадскім транспартам, у якім рэгулярна чуюць словы «Наступны прыпынак…». Як вядома, прыпынкі - месцы для арыентацыі ў гарадской прасторы — павінны быць не толькі інфарматыўнымі, але і прыгожымі, аформленымі з густам і без памылак. Ад гэтага залежыць і магчымасць добра арыентавацца ў гарадской прасторы, і нават сам прэстыж горада. На жаль, у Магілёва з гэтым ёсць праблемы.
У нашым горадзе не адна сотня прыпынкаў грамадскага транспарту. Напрыклад, толькі тралейбусных прыпынкаў можна налічыць ажно 8 дзясяткаў. Прыемна, што паступова некаторыя шыльды з назвамі прыпынкаў абнаўляюць, як і самі павільёны, якія становяцца больш зручнымі і ўтульнымі для пасажыраў. Але ў цэлым карціна назіраецца даволі сумная. Што не так уласна з назвамі прыпынкаў?
Шыльды з навамі прыпынкаў у Магілёве
Па-першае, шыльды з назвамі аформлены на розных мовах: дзе па-беларуску, дзе па-руску, а некаторыя прыпынкі ўвогуле не маюць шыльды з назвай або гэтая шыльда ў такім стане, што яе даўно трэба замяніць. А яшчэ ў цэнтры горада ёсць шыльды, дзе назва прыпынку дубліруецца на англійскай мове або беларускай лацінкай.
Асабіста я налічыў 4 шыльды, дзе назва дубліруецца беларускай лацінкай, як у Мінскім метрапалітэне. І што мы бачым: у кожным надпісе лацінкай ёсць памылка! Так, прыпынак «Praspekt Miru» чытаецца як «Праспэкт Міру», а «Vulica Pijanerskaja» — як «Вуліца Піянэрская». Але гэта яшчэ што! Вось «Dyjahnastycny centr» гучыць як «Дыягнастыцны цэнтр», а «Plosca Lienina» як «Плосца Леніна»! А гэта ў тым ліку і прэстыж горада! Вось так, дарэчы, правільна пісаць лацінкай згаданыя назвы прыпынкаў: «Dyjahnastyčny centr», «Praspiekt Miru» «Vulica Pijanierskaja» «Plošča Lienina».
Некаторыя назвы прыпынкаў у Магілёве, якія прадубліраваны лацінкай
Канечне, варта прыйсці і да адзінага ўзору напісання назваў на шыльдах. Асабіста я за варыянт, калі назва пішацца па-беларуску і дубліруецца (без памылак!) беларускай лацінкай, як гэта зроблена, напрыклад, у Мінскім метро.
А вось яшчэ адзін рэбус: па-беларуску адзін і той жа прыпынак падпісаны па-рознаму «Праспект Шміта» і «Праспект» Шмідта". Тое самае з прыпынкам «Мост імя Шміта» і «Мост імя Шмідта».
Як кажуць, гэтыя шыльды рабілі незнаёмыя паміж сабой людзі. А па-беларуску ўсё ж правільна пісаць прозвішча нашага знакамітага земляка без літары «д» — Шміт. Дарэчы, пасля слова «прыпынак» яго назва павінна брацца ў двукоссе, як зроблена тут.
Па-другое, назвы некаторых прыпынкаў інфармацыйна перагружаны. Згадваецца «Наступны прыпынак «Адкрытае акцыянернае таварыства Магілёўаблаўтатранс». А ўслед за ім ідзе абсалютна дастатковая для арыентацыі ў прасторы назва «Мясакабмінат» (а не «Адкрытае акцынернае таварыства «Магілёўскі камбінат» як магло б быць).
Інфармацыйная перагружанасць
Інфармацыйная перагружанасць — таксама недахоп. Цікава, што ў сталіцы, напрыклад, адмовіліся нават ад слова «вуліца» ў назвах прыпынкаў, бо прыпынак — кропкавы аб’ект, а вось вуліца — лінейны. Такую ж карціну мы бачым у польскім Любліне. І гэта нармальна, бо на адной вуліцы можа быць некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту.
У нас жа, напрыклад, прыпынак «Вуліца Чалюскінцаў» знаходзіцца на праспекце Шміта прыкладна за 250−300 м ад вуліцы, якая дала яму назву. І наадварот, на шыльдах некаторых прыпынкаў прачытаем «Паліклініка», «Школа» — гэтага, канечне, недастаткова для арыентацыі ў горадзе.
Па-трэцяе, яшчэ адным недахопам у назвах прыпынкаў з’яўляецца дубліраванне адных і тых жа назваў: так, прыпынкі «Бульвар Непакораных» на вуліцы Астроўскага і вуліцы Габраўскай знаходзяцца на адлегласці 1,3 км. Чаму б не замяніць адну з назваў? Дарэчы, у мяне ёсць гатовы спіс назваў тралейбусных прыпынкаў, дзе для перадачы 80 назваў замест 171 выкарыстана толькі 132 словы. Вось некалькі прыкладаў.
Пры гэтым прапановы па перайменаванні некаторых прыпынкаў (напрыклад «ГЦ «Перекресток» у «Кінатэатр Космас», а «ГД «Славянскі» ў «Кастрычніцкі парк») падтрымала абсалютная большасць тых, хто галасаваў ў сацыяльнай сетцы.
Калі падсумаваць вышэйсказанае, то прапановы па ўпарадкаванні назваў прыпыначных пунктаў можна зводзяцца да наступных пунктаў:
• пазбягаць выкарыстання абрэвіятур;
• не выкарыстоўваць у назвах прыпынкаў слова «вуліца»;
• імкнуцца да таго, каб назва прыпынку была кароткай (1−2 словы), але дастатковай для арыентацыі ў прасторы;
• змяніць назвы, якія дубліруюцца ў межах транспартнай сітэмы горада;
• не выкарыстоўваць у якасці назваў прыпынкаў поўныя назвы прадпрыемстваў і ўстаноў.
Яшчэ адзін цікавы момант: як быць з вузлавымі прыпынкамі, якіх некалькі, напрыклад, на адным скрыжаванні? Як дамовіцца з сябрам сустрэцца, напрыклад, на прыпынку «Рэстаран «Ясень», калі гэтых прыпынкаў 4 у адным месцы? Цікавы падыход выкарыстаны тут у польскім Любліне: там да назвы кожнага прыпынку дадаецца лічба (01, 02, 03, 04).
Цотны лік абазначае, што транспарт з гэтага прыпынку едзе ў напрамку ад цэнтра горада, няцотны — наадварот. Вось тады б і не заблыталіся пры сустрэчы, назваўшы, прыкладам, «Плошча Леніна 02». А то тралейбус № 5, напрыклад, паслядоўна спыняецца на двух прыпынках з аднолькавай назвай «Плошча Леніна».
Нязручныя шыльды з раскладам транспарту
Каб паглядзець на прыпынке расклад транспарту на шыльдах, часам трэба ісці да слупа, задзіраць галаву і ўглядацца ў калонкі лічбаў. Чаму б не размясціць падобныя шыльды ў прыпыначных павільёнах разам з указаннем маршрутнай схемы?
Таксама праблемай лічу і адсутнасць у горадзе так званых «начных ліній» аўтобусаў і тралейбусаў. Працуюць жа людзі і ноччу, уначы прыбываць цягнікі. У тым жа Любліне ў раскладзе транспарту ўказаны рух не толькі, як у нас, у працоўныя і выхадныя дні, але і расклад руху згаданых «начных ліній». Апошніх толькі тры на ўвесь горад, які па колькасці насельніцтва прыкладна роўны Магілёву. Таксама нумары маршрутаў грамадскага транспарту добра было б указваць на адпаведных шыльдах з назвамі прыпынкаў.
Вось прыклад. Уверсе — шыльда з назвай прыпынку «Траецкая набярэжная» ў Магілёве (дарэчы, слова «затрабаванне» няма ў беларускай мове, правільна — па патрабаванню); унізе — шыльда з назвай прыпынку «Аўтобусны вакзал» і ўказаннем маршрутаў аўтобусаў (№ 2 — начная лінія) у Любліне.
Таксама добра было б, каб грамадскі транспарт нашага горада займеў уласныя колеры: звярніце ўвагу, напрыклад, на колеры грамадскага транспарту ў польскіх Варшаве і Любліне — гэта не проста прыгожа, але і адметна, стварае непаўторнае абліччча і каларыт горада.
Дарэчы, некалькі слоў пра кіроўцаў грамадскага транспарту: добра было б увесці дрэс-код. У той жа Польшчы мне прыемна бачыць кіроўцаў у беласнежных кашулях з гальштукамі, а вось у нас…
Вось такая ў мяне атрымалася прапанова. З аднаго боку, здаецца, не самая надзённая і глабальная (я не прашу адрамантаваць дарогі, пабудаваць аквапарк, новую паліклініку або чыгунку). З іншага — мая прапанова дазволіць нашаму гораду стаць больш зручным і ўтульным, а значыць — камфортным для пражывання і наведвання. Важна тут і тое, што рашэнне названай праблемы (найперш — замяніць шыльды з назвамі прыпынкаў) не патрабуе велізарных фінансавых затрат! Але яшчэ больш важным з’яўляецца камфорт жыхароў і гасцей нашага роднага Магілёва.