Рамонт і новае абсталяванне ў Глускай цэнтральнай раённай бальніцы

Источник материала:  

Рамонт і новае абсталяванне ў Глускай цэнтральнай раённай бальніцы

Пра тое, як мяняецца на вачах наш Глуск, мы на старонках газеты перыядычна расказваем і паказваем. Рамонт і пераўтварэнні, здаецца, закранулі ўсе аб’екты райцэнтра: дарогі, школы і дзетсады, жылыя дамы, нават прыпынкі грамадскага транспарту. Немалыя змяненні, і гэта не можа не радаваць, адбываюцца зараз і ў цэнтральнай раённай бальніцы, дзе некалькі месяцаў запар таксама ідзе рамонт. Пацыенты і наведвальнікі паліклінікі ўжо змаглі ацаніць роўны асфальт і новы тратуар каля самой бальніцы. Не застаецца незаўважаным і абноўлены фасад галоўнага корпуса. Але ж гэтыя змены, відавочна, далёка не ўсе.

Пагутарыўшы з галоўным урачом Глускай ЦРБ Ірынай Пятровай, мы даведаліся, што ўвогуле ўключана ў план бягучага рамонту бальніцы. Гэта рамонт фасадаў — паліклінікі, галоўнага і гаспадарчага карпусоў, замена там жа старых дзвярэй на новыя, а таксама частковая замена драўляных вокнаў на сучасныя з ПВХ. Адзначым, што з рамонтам фасада галоўнага корпуса будаўнікі ўжо справіліся, завершана і ўстаноўка вокнаў у будынку гаспадарчага корпуса і новых дахавых вокнаў. Запланаваны рамонты галоўных уваходаў у паліклініку і бальніцу, пляцоўкі і дарожкі каля паліклінікі. Зараз у самым разгары рамонт прыёмнага і педыятрычнага аддзяленняў, тут жа павінны з’явіцца новая медыцынская мэбля і інвентар. Тэрміны завяршэння ўсіх гэтых работ розныя, а выконваюць іх адразу некалькі падрадных арганізацый — ТАА “Алюр Груп”, ТАА “СаламеяСтрой”, ТАА “СаммусПласт”, ТАА “СК Прафесіянал” і ПГУП “ВіАнЛі-ТРАНС”.

Як бачым, змены сапраўды адбываюцца вялікія, усё дзеля таго, каб наведвальнікам паліклінікі і пацыентам бальніцы было больш камфортна і ўтульна. А каб павысіць тэхналагічны ўзровень раённай бальніцы, сюды будзе пастаўлена некаторае неабходнае абсталяванне. У рэанімацыйным аддзяленні з’явіцца новы апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, выдзелены грошы на набыццё наркозна-дыхальнага апарата ў аперацыйны блок і сучаснага эндаскапічнага абсталявання (двух фібрагастрадуадэнаскопаў). Таксама для баль-ніцы ўжо набыта новая машына хуткай медыцынскай дапамогі з усім неабходным абсталяваннем.

 (оригинал новости)
←«Если б я был мэр». Житель Витебска знает, как обезопасить пешеходов на переходах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика