Свята Узвышэння Святога Крыжа нагадвае 14 верасня католікам пра моц Божай любові

Источник материала:  

14 верасня Касцёл сустракае свята Узвышэння Святога Крыжа – важнейшага знака адкуплення для ўсіх хрысціянаў, алтара, на якім Божы Сын збавіў свет.

Свята Узвышэння Святога Крыжа нагадвае 14 верасня католікам пра моц Божай любові

Пасля доўгага перыяду пераследаванняў рэлігіі Хрыста дзесьці паміж 320 і 330 гадамі па загаду маці рымскага імператара Канстанціна святой Алены быў знойдзены крыж, на якім памёр Пан Езус. Што цікава, паводле падання адкапалі тры крыжы, а патрэбны выявіўся праз тое, што вярнуў да жыцця прыкладзенае да яго мёртвае цела чалавека.

У сувязі са знаходкай у Іерусаліме на Галгофе (на латыні – Кальварыя) пабудавалі дзве базылікі: Мучанікаў і Уваскрасення (інакш – Крыжа), апошняя, між іншым, знаходзілася над пячорай Гробу Пана. 13 верасня 335 года адбылося ўрачыстае бласлаўленне храмаў. На памяць пра гэта ўсталявалася свята Узвышэння Святога Крыжа, пазней перанесенае на 14 верасня як дзень гадавіны выстаўлення рэліквій Крыжа для публічнага ўшанавання (г.зн. для першай адарацыі).

Варта ведаць, што сам Крыж быў падзелены на дробныя часткі і разасланы ў бліжэйшыя касцёлы. Цяпер найбольшыя з іх знаходзяцца ў катэдральным касцёле святога Міхала і святой Гудулы ў Бруселі, а таксама ў базыліцы Святога Крыжа ў Рыме. Ёсць рэліквіі і ў рымскай базыліцы святога Пятра, і ў скарбніцы парыжскай катэдры.

Ужо з І стагоддзя масава сустракаюцца распяцці, маляваныя і выгравіраваныя крыжы ў разнастайных формах. Самая старажытная выява адносіцца да перыяду паміж 63 і 79 гадамі і знойдзена ў Геркулануме, у адным з дамоў, засыпаных вулканам Везувіем. У беларускім іканапісе старэйшыя абразы, звязаныя менавіта з Узвышэннем Святога Крыжа, адносяцца да XVIII стагоддзя і знаходзяцца на ўсходзе Гомельшчыны і ў касцёле ў Белагрудзе ў Лідскім раёне.

Шырокае распаўсюджанне культ Крыжа атрымаў у Сярэднявеччы. У яго гонар пабудавана мноства касцёлаў, названа некалькі манаскіх супольнасцяў, самая шматлікая – Кангрэгацыя Святога Крыжа. Дарэчы, звычай хрысціцца таксама мае глыбокія карані і адносіцца да І стагоддзя, калі ўспрымаўся як хрысціянскае Сredo.

Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара
Паводле ave-maria.by, catholic.by

←Им не хватило семейной любви и заботы. Почему 2600 в Беларуси остаются в интернатах. Мнение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика