Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай краіны. Гістарычныя праекты прэзентавалі ў Слоніме

Источник материала:  

Пазнаёміцца з выбітнай асобаю беларускага этнографа, гісторыка Мітрафана Доўнара-Запольскага стала магчыма падчас мабільнай выстаўкі “Мы ёсць народам!” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Мінска. Цытата гэтага грамадскага дзеяча нездарма абрана дэвізам экспазіцыі. На ёй прадстаўлены два этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці: 1917-1919 гады і перыяд з 1991-га, калі пачала адлічваць новую гісторыю незалежная Беларусь.

Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай краіны. Гістарычныя праекты прэзентавалі ў Слоніме

У сярэдняй школе №5, дзе размясцілася выстаўка, першымі наведвальнікамі сталі ганаровыя госці свята — унучкі Якуба Коласа Марыя і Вера Міцкевічы, дачка Алеся Адамовіча — Наталля Шувагіна-Адамовіч разам з прафесарам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ Алесем Бельскім.

Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай краіны. Гістарычныя праекты прэзентавалі ў Слоніме

— На Слонімшчыну мяне прывёў покліч памяці і сэрца, — быў шчыры ў размове Алесь Бельскі. — З горадам у мяне даўнія сувязі праз майго настаўніка Алега Лойку, а ў Жыровічах восем год выкладаў мой прадзед — іераманах Сільвестр. Тут у пасляваенны час служыў мой бацька, значна пазней прымаў прысягу і пісаў вершы я. Сёння на выстаўку “Мы ёсць народам!” наведаўся таксама невыпадкова. Мой дзядзька — прафесар педагогікі Фама Бельскі — вучыўся ў Кіеўскім імператарскім універсітэце ў той час, калі там працаваў Мітрафан Доўнар-Запольскі.

Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай краіны. Гістарычныя праекты прэзентавалі ў Слоніме
Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай краіны. Гістарычныя праекты прэзентавалі ў Слоніме

Экскурсанты не спяшаліся пакідаць сцены школы. Яны заглянулі і ў пакой, дзе размясцілася яшчэ адна экспазіцыя — “Маладая Беларусь: асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны”, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння БССР. З цікавасцю разглядалі копіі гістарычных дакументаў таго часу, паштоўкі з архіўных фондаў. Жыццё і творчасць беларускага класіка прасачылі з моманту ўтварэння БССР.

Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай краіны. Гістарычныя праекты прэзентавалі ў Слоніме
Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай краіны. Гістарычныя праекты прэзентавалі ў Слоніме

На інтэрактыўнай дошцы ахвотныя правяралі свае веды па літаратуры. Падбіралі цытаты і выказванні вядомых асоб, у тым ліку і старасты горада Слоніма — Льва Сапегі. Для мясцовых школьнікаў прайшоў першы ўрок “Займай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”.

Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай краіны. Гістарычныя праекты прэзентавалі ў Слоніме

←Жыровіцкае Евангелле, “Апостал ” Івана Фёдарава і манастырскі хлеб. Чым здзіўлялі на пляцоўцы духоўнасці ў Слоніме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика