Поздравление с Днем работников нефтяной и газовой промышленности от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов

Источник материала:  

Поздравление с Днем работников нефтяной и газовой промышленности от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов

Паважаныя работнікі галіны!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Паліўна-энергетычны комплекс забяспечвае энергетычную бяспеку, стварае надзейную базу для паспяховага развіцця эканомікі раёна і краіны, з’яўляецца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці. Ад дзейнасці нафтавай, паліўнай і газавай прамысловасці залежыць бесперабойнасць работы ўсіх галін народнай гаспадаркі і камфортнасць жыцця грамадзян.

Сваё прафесійнае свята работнікі газавай і паліўнай галіны Карэліцкага раёна сустракаюць добрасумленнай, адказнай і высокапрадукцыйнай працай, дзякуючы якой галіна працуе ўстойліва, а народная гаспадарка і насельніцтва раёна бесперабойна атрымліваюць газ і цяпло.

Шчыра жадаем усім работнікам газавай і паліўнай галіны, вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў і перспектыў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика