Камунальных пытанняў не меншае
29.08.2019
—
Новости Общества
На прамую лінію старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай, якая праходзіла ў мінулую суботу, тэлефанавалі пераважна жыхары райцэнтра. Сярод надзённых праблем, якія хвалявалі людзей, пераважалі пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Гэта і навядзенне парадку на двары і ў пад’ез-дзе шматкватэрнага дома па вуліцы Ленінскай, і падтапленне падвала аднаго з дамоў на Сіпко паверхневымі і сцёкавымі водамі, і адсутнасць гарачай вады ў доме 77 па вуліцы Юбілейнай. Усе пытанні былі ўзяты на кантроль і накіраваныя ва УП ЖКГ для выканання. У прыватнасці, высветлілася, што гарачай вады няма з-за рамонту цеплатрасы. Для зручнасці людзей яе ўключалі на выхадныя дні, але зараз рамонт працягваецца і гарачай вады ў гэтым доме часова няма.
Адно з пытанняў тычылася аказання сацыяльных паслуг. На момант напісання матэрыялу гэтае пытанне было вырашана станоўча.
Па іншых пытаннях заяўнікам былі дадзены тлумачэнні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.