«Уладар вёскі-2019» – сям’я Прудзіннік з Іванска

Источник материала:  

Раённы сямейны конкурс «Уладар вёскі» на Чашніччыне даўно ўжо стаў традыцыйным і заўсёды ператвараецца ў сапраўднае свята, выклікае вялікую цікавасць, збірае нямала гледачоў, дзе б ён не праводзіўся. 

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

«Уладар вёскі-2019» – сям’я Прудзіннік Віталія Віктаравіча, Ірыны Мікалаеўны
і іх сыноў Данііла, Яўгенія і дачкі Дар’і з ААТ «Іванскі-Агра».

У гэтым годзе пашанцавала жыхарам аграгарадка Іванск – менавіта тут у мінулую пятніцу ладзіўся конкурс «Уладар вёскі-2019», які стаў значнай падзеяй у жыцці гэтага населенага пункта. Яшчэ задоўга да яго пачатку каля адміністрацыйнага будынка мясцовага сельгас-прадпрыемства сталі збірацца людзі ў чаканні яскравага дзейства. Адпаведна ўпрыгожаная плошча, з густам  аформленыя своеасаблівыя «падворкі» ўдзельнікаў конкурсу, гучанне беларускіх народных песень – усё гэта падкрэслівала значнасць моманту, надавала мерапрыемству ўрачыстасці.Ну а пазмагацца за права звацца «Уладаром вёскі-2019» Чашніцкага раёна ў гэты дзень выказалі жаданне сем’і Гурко Генадзія Уладзіміравіча, Віялеты Віктараўны і іх сына Мікіты з КУСГП «Кашчынскае», Шчуко Аляксея Леанідавіча, Наталлі Анатольеўны і іх дачок Паліны, Алёны і Анастасіі з ААТ «Проземле-Агра», Прудзіннік Віталія Віктаравіча, Ірыны Мікалаеўны і іх сыноў Данііла, Яўгенія і дачкі Дар’і з ААТ «Іваскі -Агра», Зайцавых Уладзіміра Аляксандравіча і Анастасіі Аляксандраўны з «Вядрэнскага-Агра», Бець Юрыя Сяргеевіча, Таццяны Сяргееўны і іх сына Барыса з ААТ «Чашніцкі Аграсервіс».Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама М. І. Мільчанін вітаў удзельнікаў і гасцей мерапрыемства, жадаў ім поспехаў.

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

Сям’я Гурко Генадзія Уладзіміравіча, Віялеты Віктараўны і іх сына Мікіты з КУСГП «Кашчынскае» – самая крэатыўная.

Вядучыя прадставілі журы, узначальвала якое намеснік старшыні райвыканкама І. Ф. Сыроўчанка, і  аб’явілі аб пачатку конкурсу.     «Вітаем па-беларуску!» – так называўся першы яго этап. Кожная сям’я расказвала пра свае штодзённыя клопаты на рабоце і дома, пра свет захапленняў кожнага. Дэманстравалі таленты канкурсанты ў беларускіх нацыяльных касцюмах, гучалі і вершы, і частушкі, падрыхтаваныя імі самімі, на роднай мове. Дапамагалі стварыць больш поўнае ўяўленне пра ўклад жыцця сям’і дзеці…

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

«Самая арыгінальная сям’я» Бець Юрыя Сяргеевіча, Таццяны Сяргееўны і іх сына Барыса з ААТ «Чашніцкі Аграсервіс».

Пазнавальна, павучальна, патрыятычна…         Значнасць нялёгкай, але такой патрэбнай працы на зямлі  знайшла адлюстраванне ў конкурсе «Хлеб – усяму галава!». Велічна, як найвялікшы скарб, з асаблівай пяшчотай прадстаўляла кожная сям’я на ручніках караваі, выпечаныя з мукі новага ўра-джаю. Румяныя і духмяныя, яны поўнілі наваколле пахам, выклікалі радасць і замілаванне. І ўсведамленне хлеба як першаасновы – думалася пра сэнс жыцця. Як добра, што 75 год наш народ займаецца стваральнай працай пад мірным небам… Хай і далей цішыню прастораў на нашых палетках будзіць гул матораў толькі трактароў ды камбайнаў…

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

«Дружная сям’я» Шчуко Аляксея Леанідавіча, Наталлі Анатольеўны і іх дачок Паліны, Алёны і Анастасіі з ААТ «Проземле-Агра».

Ці так ужо часта сёння жанчыне прыходзіцца запрагаць альбо распрагаць каня? Відаць, што не, ды і патрэбы такой няма. Тым больш цікавым быў этап конкуру «Святочная павозка», у якім гаспадару патрабавалася запрэгчы каня, а яго жонцы – распрэгчы. Выканаць заданне ўдзельнікі павінны былі як мага хутчэй, захоўваючы пры гэтым паслядоўнасць выканання дзеянняў – такія былі крытэрыі ацэнкі. Не менш станоўчых эмоцый у гледачоў выклікала і «Сельскагаспадарчая эстафета».

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

«Адкрыццё года» – сямья Зайцавых Уладзіміра Аляксандра-віча і Анастасіі Аляксандраўны з «Вядрэнскага-Агра».

Канкурсантам неабходна было пераадолець не адну перашкоду з умоўнымі назвамі: «будоўля» –  калі гаспадару трэба было, аб’язджаючы конусы, перавезці жонку з аднаго месца ў другое на тачцы для перавозкі бетону; «беларускі боўлінг» – збіць валёнкам цэль; «сельскі гольф» –  гаспадыні клюшкай закаціць бульбіну ў лунку, а мужу злавіць яе потым у мяшок, які трымала другая палавінка; «хто ў доме гаспадар» – жанчынам забіць цвік у дошку; «вялікае мыццё» – мужчынам на вяроўку развесіць бялізну па размеры, выняўшы яе з умоўнай машыны. Затым прадстаўнікі моцнай паловы на руках неслі сваіх палавінак да фінішу, а там уручылі ім букеты кветак…Ну а прыгожым завяршэннем конкурсу  стаў этап «Маё мястэчка там – дзе кветка» –  сем’і на суд журы прадставілі кветкавыя клумбы. Творчы падыход   аб’яднаў усіх удзельнікаў, але ўсё ж асаблівай арыгінальнасцю адрознівалася работа сям’і Гурко з КУСГП «Кашчынскае». З дапамогай імху  і кветак Генадзій, Віялета, іх сын Мікіта стварылі сапраўдную прыгажосць. Клумба атрымалася яркай і выразнай,  да таго ж яна патрыятычнага сэнсу.       

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

 І вось настае хвалюючы момант –  журы падвяло вынікі, вядучыя называюць пераможцаў.  У намінацыях «Самая крэатыўная сям’я»  лепшай прызнана сям’я Гурко Генадзія Уладзіміравіча, Віялеты Віктараўны і іх сына Мікіты з КУСГП «Кашчынскае». «Адкрыццё года» – сям’я Зайцавых Уладзіміра Аляксандравіча і Анастасіі Аляксандраўны з «Вядрэнскага-Агра».

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

Пераможцам у намінацыі «Дружная сям’я» стала сям’я Шчуко Аляксея Леанідавіча, Наталлі Анатольеўны і іх дачок Паліны, Алёны і Анастасіі з ААТ «Проземле-Агра». Не было роўных у намінацыі «Самыя лоўкія, хуткія» сям’і Прудзіннік Віталія Віктаравіча, Ірыны Мікалаеўны і іх сыноў Данііла, Яўгенія і дачкі Дар’і з ААТ «Іванскі-Агра». «Самай арыгінальнай сям’ёй » стала сям’я Бець Юрыя Сяргеевіча, Таццяны Сяргееўны і іх сына Барыса з ААТ «Чашніцкі Аграсервіс». 

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

Падарункі сем’ям уручылі члены журы, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М. В. Шостак, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК А. А. Гусянцова, галоўны спецыяліст раённай арганізацыі «Белая Русь» Т. М. Яроміна.Назваць жа пераможцу раённага конкурсу вядучыя запрасілі старшыню журы І. Ф. Сыроўчанка. Пад апладысменты гледачоў Іна Фёдараўна называе  «Уладаром вёскі-2019» сям’ю Прудзіннік з «Іваскага-Агра», уручае ёй падарункі.

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

«Уладар вёскі-2019» –  сям’я Прудзіннік  з Іванска

А потым дзякуе арганізатарам, творчым калектывам за стварэнне ўмоў для правядзення конкурсу.  А  сям’я Прудзіннік прадставіць наш раён на абласным конкурсе.  

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.

←«Воздержаться от горных поездок». Дипломаты предупреждают белорусских туристов о пожарах в Греции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика