Беларускі айцішнік загінуў у Расіі падчас скокаў з парашутам

Источник материала:  
13.08.2019 13:08 — Новости Общества

Падчас скокаў з парашутам у Расіі загінуў 35-гадовы беларус Сяргей Бязручонак, паведамляе «Наша Ніва».


Фота ўзята са старонкі Сяргея Бязручонка на сайце vk.com

Сяргей Бязручонак каля 8 гадоў жыў і працаваў за мяжой — у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Ён займаўся маркетынгам у IT-кампаніях. Захапляўся экстрымам: фрыдайвінгам, скокамі з парашутам. Апошняе і прывяло да трагедыі.

Бязручонак загінуў ў Расіі пад Разанню, дзе скакаў з парашутам. Як паведамілі сваякі Сяргея, парашут раскрыўся, але былі нейкія праблемы пры прызямленні.

У выніку Бязручонак атрымаў траўмы, упаў у кому. 12 жніўня ён памёр. Яму было 35 гадоў.

←XXIV Белорусский энергетический и экологический форум пройдет в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика