Первую тысячу тонн зерна на Сенненщине собрали с полей “Совхоза имени Машерова”

Источник материала:  

 На мінулым тыдні з палеткаў СУП “Саўгас імя Машэрава” на камбайне Нью-Холанд першую тысячу тон збожжа сабраў Андрэй Бяляеў, механізатар інтэграцыйнай структуры, што створана на базе Віцебскага мясакамбіната. Такі ж важкі вынік на рахунку Ігара Царэнкі, вадзіцеля сельгасарганізацыі, які працуе на МАЗе-6501.


Антаніна Сунцеева, першы намеснік начальніка райсельгасхарча, Аляксандр Макаранка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, віншуюць Аляксандра Бяляева

Андрэй, які ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціў зямлі, за руль зернеўборачнага камбайна садзіцца кожны год. Ды і тысячны намалот для яго справа звыклая. Праўда, у папярэднія гады такога выніку ён дасягаў як механізатар саўгаса імя Машэрава, працуючы на камбайнах беларускай вытворчасці. Сёлета спадзяецца намалаціць не менш 2 тыс. тон збожжа. Падставай для аптымізму служыць як больш прадукцыйная тэхніка, так і высокая ўраджайнасць палеткаў. У той дзень, калі яго віншавалі з працоўнай перамогай (на здымку), намалот на полі, дзе ён вёў жніво, складаў звыш 60 цэнтнераў збожжа.

 — Некаторыя палеткі, занятыя азімай пшаніцай, былі сёлета і больш ураджайныя, — пацвердзіў Васілій Ціманцееў, галоўны аграном саўгаса імя Машэрава. – На жаль, на яравыя культуры такога ўраджаю не дадуць…

 Асновай працоўнай перамогі Ігара Царэнкі акрамя высокіх прафесійных якасцей, высокай арганізаванасці ў працы таксама стаў высокі ўраджай, вырашчаны ў полі, валавы намалот. Ён у саўгасе імя Машэрава штогод павялічваецца, у тым ліку за кошт пасяўных плошчаў былых саўгасаў “Ходцы”, імя Гараўца.

 — Бывае, што за дзень да 150 тон збожжа дастаўляю з поля на ток, — расказаў Ігар Царэнка.


Ігар Царэнка справа

 

 Ігар – мясцовы жыхар, нарадзіўся ў Скрыдлеве. У саўгасе працуе не першы год, ведае розныя маркі аўтамабіляў. Як сведчаць кіраўнікі гаспадаркі, вылучаецца высокай працоўнай дысцыплінаю.

 — Бывае, з раніцы едзеш у Віцебск за камбікормам, потым возіш збожжа з поля на ток, у канцы рабочага дня ў кузаве новы груз, — апісвае свой працоўны дзень у час жніва Ігар Царэнка.

 З працоўнай перамогай лідарай раённага спаборніцтва павіншавалі дырэктар саўгаса імя Машэрава Аляксей Грыбанаў, старшыня прафкама Ірына Жвікава. Да іх далучыліся Антаніна Сунцеева, першы намеснік начальніка райсельгасхарча, Аляксандр Макаранка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК. Аляксандру Бяляеву і Ігару Царэнка ўручылі Падзячныя пісьмы, падпісаныя старшынёй райвыканкама Васіліем Чарадніком, грашовыя прэміі, прадугледжаныя сельгасарганізацыямі, прафсаюзныя адзнакі. І выказалі пажаданне – уперад да новых працоўных перамог! Супраць чаго хлебаробы не пярэчылі. Тут агульны інтарэс.

 

На днях яшчэ адна зорка з’явілася на Нью-Холандзе Віталія Жабінскага. Яна засведчыла – з сенненскіх палеткаў сабрана чарговая тысяча тон збожжа.

 

Первую тысячу тонн зерна на Сенненщине собрали с полей “Совхоза имени Машерова”

Падзячнае пісьмо Сенненскага райвыканкама Віталію Жабінскаму ўручыў Андрэй Лебедзеў, начальнік райсельгасхарча

 

 Мужчына працуе механізатарам у Віцебскім мясакамбінаце. Разам з калегамі па працы, пачынаючы з мінулай восені, ён шчыраваў на землях участка Полымя ААТ “Бяленева”, якое ўваходзіць у аграхолдынг, створаны на аснове перапрацоўчага прадпрыемства. Сеялі азімыя, рыхтавалі кармы, убіралі кукурузу на зерне. Першую сваю тысячу зерня на Сенненшчыне Віталь Жабінскі летась намалаціў як раз у час уборкі кукурузы.

 У ААТ “Бяленева” самы вялікі ўборачны клін зерневых культур і самы вялікі валавы збор збожжа. Ёсць факты і са знакам “мінус” – даволі нізкі працэнт абмалочаных плошчаў. Яшчэ не ўбраны нават усе азімыя, хоць ураджай стаіць багаты. Каб паскорыць уборку, на дапамогу суседзям прыйшлі камбайны ААТ “Ульянавічы”. На жаль, і такі манеўр не асабліва паўплываў на тэмпы жніва.

 Ушанаванне перадавога камбайнера прайшло ў пятніцу ў полі. Аднак тэхніка фактычна не працавала. Пробны абмалот, зроблены ў сярэдзіне дня, засведчыў вільготнасць зерня звыш 20%. Надвор’е не дазволіла весці жніво ў поўную сілу і ў апошнія дні, а ў нядзелю камбайны ўвогуле не прыступалі да абмалоту збожжа.

Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота аўтара.

←«Армия – тест на зрелость», – считает пинчанин, актер театра и кино Сергей Николаев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика