З добрым сэрцам

Источник материала:  

З добрым сэрцам

Першага жніўня пачалася рэспубліканская акцыя “У школу з Добрым Сэрцам”. У гандлёвых кропках горада валанцёры збіраюць канцылярскія тавары і спартыўныя прылады, іншыя неабходныя рэчы для падрыхтоўкі да новага навучальнага года дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Арганізатарам добрай справы выступае ГА “БРСМ”.
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вадзім Заруба расказаў:
– Напярэдадні Дня ведаў грамадскае аб’яданне “БРСМ” традыцыйна праводзіць дабрачынную акцыю “У школу з Добрым Сэрцам”. У ходзе акцыі адрасная сацыяльная дапамога аказваецца шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і якія маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года, дзiцячым iнтэрнатным установам.
Кожны наведвальнік магазіна можа ўнесці свой уклад у добрую справу. Усё купленае складваецца ў спецыяльную скрыню і будзе перададзена ў СПЦ Столінскага раёна і малазабяспечаным сем’ям.
У першы дзень акцыі добраахвотнікі працавалі ў Столінскім універмагу. Валанцёры, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у зборы рэчаў, падзяліліся сваімі думкамі з карэспандэнтам “НП”.
Студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага кале-джа Вікторыя Якаўчук: “Хочацца, каб людзі не заставаліся раўнадушнымі і адгукнуліся. Радуе, што канцылярскія тавары з’явіліся ў скрыні ў першыя хвіліны акцыі”.
Навучэнка 11 класа Відзіборскай СШ Аксана Піліпчук, абітурыентка Пінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Людміла Дуюнова: “Мы ўпершыню прымаем удзел у такога кшталту акцыі. Раздаём календары адпаведнай тэматыкі. Запрашаем людзей не заставацца ў баку ад добрай справы”.
Акцыя працягнецца да сярэдзіны верасня. Калі ўбачыце валанцёраў “Добрага сэрца”, не праходзьце міма. Кожная купленая рэч камусьці спатрэбіцца. Не губляйце магчымасці стаць крыніцай дзіцячай радасці і добрага настрою!
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

←Лучше сдать добровольно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика