Горад майстроў

Источник материала:  

Асноўнай мэтай работы аздараўленчага лагера «Спадчына» з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава» стала стварэнне ў перыяд летніх канікул аптымальна спрыяльных умоў для адпачынку дзяцей школьнага ўзросту, іх аздараўлення і ўцягнення ў творчую, інтэлектуальную, праектна-даследчую дзейнасць, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, актыўнай жыццёвай пазіцыі і асобавых якасцяў, якія спрыяюць паўнацэннаму існаванню ў сучасным грамадстве.

Сёлета быў абраны праект «Горад майстроў» з экскурсійна-краязнаўчай, прафарыентацыйнай, працоўнай тэматыкай. Прапанаваная праграма была арыентавана на стварэнне сітуацый поспеху для дзяцей і падлеткаў, на навучанне паўнацэннаму аналізу дзейнасці, а таксама на выяўленне ўласных крытэрыяў паспяховасці.

«Горад майстроў» – гэта эфектыўна пабудаваная сістэма па самарэалізацыі асобы дзіцяці праз уключэнне яго ў розныя віды дзейнасці дзеля фарміравання прадстаўлення аб свеце прафесій, атрыманні першых практычных уменняў, якія ў будучыні могуць зрабіць вялікі ўплыў на прадпрофільную падрыхтоўку і прафесійнае самавызначэнне асобы.

Усяго ў лагеры аздаравілася 102 вучні, і кожнага чакалі вясёлыя гульні, цікавыя прыгоды і выпрабаванні.

Па задуме праекта з першага дня дзеці сталі жыхарамі горада Майстроў, удзельнічаючы у прафарыентацыйных мерапрыемствах, конкурсах, спаборніцтвах, экскурсіях, авалодваючы навыкамі выканання той ці іншай практычнай дзейнасці і атрымліваючы за гэта званні «Падмайстра», а потым і «Майстра».

У адпаведнасці з сюжэтам гульні быў створаны свой горад з адзнакамі «засвоеных» прафесій. Дзеці ўспомнілі ўсе раней вядомыя ім прафесіі, змаглі пазнаёміцца з новымі і сучаснымі прафесіямі. А дзякуючы рабоце гуртка «РобаLab» пад кіраўніцтвам Кляшторнай Г.І. усе жадаючыя змаглі пагрузіцца ў цікавы свет сучасных тэхналогій, навуковых даследаванняў і крэатыўных праектаў.

Па традыцыі вялікая ўвага падчас работы лагера надавалася бяспецы. Рэгулярна праходзілі гутаркі і віктарыны па дадзенай тэматыцы, прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя асновам бяспекі жыцця: конкурс “Дарожны марафон”, пазнавальная гульня “Адзін дома”, займальная гульня “Мы – пасажыры”, хвілінкі бяспекі, гульнявая праграма “Юны пажарны”. Кожны атрад наведаў Цэнтр бяспекі Мінскай вобласці, рэсурсны цэнтр ПДР на базе ДУА “Сярэдняя школа №3г. Барысава”, ратавальную станцыю “ТРВАД”, Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму, бібліятэку імя І.Х.Каладзеева.

Важна адзначыць, што дзеці актыўна прынялі ўдзел у такіх значных акцыях, як “Вялікая будучыня малой радзімы”, “Бяспечныя канікулы”, “Лета без дыму і агню”, “Выконваем законы дарог”, “75 гадоў без вайны”, “Другія Еўрапейскія гульні”. 22 чэрвеня – “Дзень памяці”, прысвечаны памяці ўсім тым героям, хто ахвяраваў сваё жыццё дзеля нашай будучыні. Выхаванцы лагера наведалі пажылых людзей, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі дзецьмі-вязнямі канцлагераў, павіншавалі іх і ўручылі ім кветкі і памятныя юбілейныя медалі.

Кожны дзень быў вельмі насычаным: ранішняя размінка – танцавальны флэшмоб, гульня-“беганіна”, інтэлектуальныя турніры, гульні-вандраванні і пазнавальныя гульні, “атрадныя агеньчыкі”, майстар-класы, экскурсіі. У ходзе змены з дзецьмі праводзіліся спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемства: “Наперад, спартсмены!”, “Мацней, хутчэй, вышэй!”, пазнавальная гульня “Казка – у жыцці падказка”, квэст-гульня “Хачу ўсё ведаць”, кірмаш талентаў “Дзеці, творчасць, поспех”, гульня “Два караблі”, конкурс чытачоў “Радкі апаленыя вайной”, пазнавальная гульня «Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя!», рухомыя гульні на свежым паветры, спаборніцтвы не толькі паміж атрадамі, але і з дзецьмі з аздараўленчых лагераў іншых устаноў.

Дзякуючы рабоце ўсіх настаўнікаў гімназіі, і асабова Кудрэвіч І.С. і Жылко А.У., у лагеры былі створаны ўмовы, дзе кожны змог рэалізаваць і развіць разнастайныя стораны ўласнага «Я». Дзеці імкнуліся пераадольваць комплексы, вучыліся ставіць і дасягаць мэты, атрымалі магчымасць абмяняцца ведамі, уменнямі і навыкамі, атрыманымі на працягу навучальнага года.

Лагер дапамог многім сем'ям вырашыць праблемы адпачынку і выхавання дзяцей, не расстаючыся з імі надоўга. Разумна арганізаваны адпачынак умацаваў здароўе дзяцей, загартаваў іх фізічна, пашырыў кругагляд. Такім чынам, можна казаць пра паспяховае правядзенне лагернай змены і выкананне пастаўленых задач і мэт.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І.

←Уже в Малиновке, могут поехать в Сухарево. На каких маршрутах в Минске работают электробусы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика