Адпраўляемся ў велапаход

Источник материала:  

Адпраўляемся ў велапаход

У цікавы велапаход адправіліся вучні з настаўнікамі сярэдняй школы № 2 Давыд-Гарадка ў пачатку ліпеня.
Маршрут ужо вывучаны: шлях трымалі ў старажытны Тураў. Пазнаёміўшыся са славутасцямі горада, паехалі ў Ляскавічы, каб трапіць у Музей прыроды Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”. Многія былі тут упершыню, таму з цікаўнасцю слухалі экскурсавода і разглядалі экспанаты, якія размяшчаліся ў некалькіх выставачных залах.
Наведвальнікі пазнаё-міліся з гісторыяй стварэння музея, біялагічнай разнастайнасцю, ландшафтнымі асаблівасцямі парку «Прыпяцкі».
Трэба дадаць, што арганізатарамі паездкі з’яўляюцца настаўнік гісторыі Людміла Казялко, загадчык школьнага музея Генадзь Басавец і аператар ЭВМ Марыя Крох.
– Пры першай магчымасці адпраўляемся ў велапаход, – расказвае Генадзь Рыгоравіч. – Такога кшталту паездкі дапамагаюць вучням не толькі праверыць сваю вынослівасць, але і больш даведацца пра родную старонку.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

←Встреча с трудовым коллективом ОАО «Борисовхлебпром»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика