І проста, і з густам

Источник материала:  

І проста, і з густам

І проста, і з густам

Прысядзібны ўчастак жыхаркі г. Століна Святланы Таркан вылучаецца сярод іншых парадкам і ўтульнасцю. Не толькі гаспадарам падымае настрой створаная прыгажосць, а і тым, хто праходзіць ці праязджае каля дома № 35 па вуліцы Дзяржынскага.

На вокнах пышна цвіце пятунія. Адразу цікаўлюся сакрэтам такога буйнага цвіцення. Гаспадыня “раскрывае карты”: “Падкормліваю два разы на тыдзень спецыяльным угнаеннем, якое набываю ў Альшанах. Увогуле, догляд іх нескладаны. Патрабуецца пастаянны паліў”.

Каля варот – каваны выраб з кветкамі. Святлана Васільеўна расказвае: “Я сама прадумвала і заказвала дызайн. Не люблю лішніх дэталяў. Мне падабаецца, калі ўсё проста і лаканічна”. Каванка да месца ўпрыгожана кветкамі белага і ружовага колераў.

У двары абапал сцяны дома стаяць туі, кветкі ў гаршках, розныя фігуркі. Маю ўвагу прыцягнулі два звяркі ў абдымку. А вось гаспадыня ў захапленні ад фігуркі слана залатога колеру, які яна прывезла з Украіны.

Раней дворык быў напоўнены ружамі розных відаў і колераў, але з-за рамонту іх прыйшлося раздаць родным і знаёмым.

Дапамагаюць даглядаць кветкі, скошваць газон дочкі – 19-гадовая Аліна і сямігадовая Таццяна. Муж Аляксей часцей за ўсё бярэ на сябе больш цяжкую, мужчынскую працу.

Домаўладанне Святланы Таркан заняло трэцяе месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні. А жанчына мае планы і далей упрыгожваць свой дом і прылягаючую тэрыторыю.

Святлана МАРОЗ

Фота  аўтара

←Температура воздуха в Беларуси в I полугодии была на 2,3 градуса выше нормы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика