14 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў
11.07.2019
—
Новости Общества
Паважаныя ветэраны і работнікі падатковай службы!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў!
Прыміце словы шчырай удзячнасці за адказнае выкананне па-стаўленых задач, за важкі ўклад ва ўмацаванне фінансавай сістэмы раёна, яе стабільнасці. Вы ажыццяўляеце эфектыўны кантроль за захоў-ваннем падатковага заканадаўства, забяспечваеце паступленне падаткаў, спрыяеце паспяховаму рашэнню надзённых сацыяльных праблем. Давер і аўтарытэт сярод падаткаплацельшчыкаў вы заваявалі зладжанай і сумленнай работай.
Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, прынцыповасць і добрасумленнасць будуць і надалей спрыяць выкананню задач, якія стаяць перад вамі.
Ад усёй душы жадаем вам далейшых прафесійных поспехаў, дабрабыту, моцнага здароўя вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2019 г.