28 і 29 чэрвеня непадалёку ад вёскі Беражна Мірскага сельсавета на беразе ракі Нёман адбыўся раённы маладзёжны турыстычны злёт, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у ім прынялі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і арганізацыі раёна.
На працягу двух дзён каманды ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах, сярод якіх — паласа перашкод, валейбол, перацягванне каната, падняцце гіры, дартс і іншыя.
У выніку пераможцамі сталі: КСУП «Лукі-Агра» (першае месца), аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама (другое) і СВК «Жухавічы» (трэцяе).
Віншуем пераможцаў!
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара