У адзіны дзень інфармаванняінфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам

Источник материала:  

У Ялізава, напрыклад, накіравалася ІПГ на чале з кіраўніком спраў райвыканкама Міхаілам Трусам. У Доме культуры перад прысутнымі выступілі старшыня сельсавета Аляксандр Ждановіч, пракурор раёна Дзяніс Іванькоў, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Логвін, дырэктар КУДП “Капітальнае будаўніцтва” Аляксандр Ганчароў. Галава мясцовай адміністрацыі нагадаў землякам аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і той рабоце, што праводзіцца па зберажэнні памяці загінулых у баях за родную зямлю. Ён жа агучыў найбольш злабадзённыя пытанні пасялкоўцаў, якія трэба вырашаць у першую чаргу: стварэнне гаражнага кааператыва, навядзенне парадку на зямлі. Прысутных цікавіла будаўніцтва 36-кватэрнага жылога дома, лёс стадыёна, перададзенага шклозаводам на баланс райаддзела па адукацыі райвыканкама, абсталяванне месца для купання, стан вулічных дарог і інш.

У адзіны дзень інфармаванняінфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам

У чарговы раз адказныя асобы вялі гутарку з прысутнымі пра бяспеку паводзін дарослых і дзяцей падчас розных жыццёвых сітуацый, закранулі прававую тэматыку, расказалі пра планы наконт капітальнага рамонту асобных аб’ектаў.

←Все резонансные темы находятся на контроле Администрации Президента - Кочанова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика