Активистам вручили юбилейную медаль «115 лет профсоюзному движению Беларуси»
27.06.2019
—
Новости Общества
Уручаны юбілейныя медалі
Ва ўсіх раёнах вобласці старшыні раённых аб’яднанняў прафсаюзаў зараз выконваюць прыемную місію, даручаную Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі: уручаюць юбілейныя медалі “115 год прафсаюзнаму руху Беларусі”.
Кіраўніцтва нашага раёна заўсёды падтрымлівае прафсаюзны рух, ідзе насустрач новым ідэям і пачынанням, адзначыў старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў, уручаючы юбілейны медаль старшыні раённага выканаўчага камітэта Алегу Быкаву.
Шаноўную ўзнагароду атрымалі таксама вопытны прафсаюзны лідар Слабадской школы Святлана Калеснікава і дырэктар КУСГП “Сіроцінскі” Мікалай Прыгодзіч. “Я вельмі задаволены ўзнагародай, – адзначыў Мікалай Уладзіміравіч. – Маё жыццё звязана з прафсаюзам, бо ў свой час быў лідарам пярвічкі. І зараз усяляк падтрымліваю прафсаюз, лічу гэту грамадскую арганізацыю самай дзейснай. Чалавек працы мае магчымасць звярнуцца да прафсаюза і атрымаць рэальную дапамогу – вось за гэта і паважаю прафесійны саюз”.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.