Наши дети
У суботу на Асіповіччыне, як і паўсюль у Міжнародны дзень абароны дзяцей, прайшло нямала мерапрыемстваў
Напрыклад, каля раённага Цэнтра культуры ў пятніцу было весела і шматлюдна: у свяце “Вясёлка” прынялі ўдзел творчыя дзіцячыя калектывы. Музычныя нумары перамяжаліся з віншаваннямі актыўных удзельнікаў канцэртаў і фестываляў, загадкамі і дэманстрацыяй пажарнай тэхнікі. Юныя мастакі малявалі на асфальце сюжэты любімых казак і пажарныя машыны, а хтосьці выводзіў радкі вядомых песень ці проста сваё імя. Некаторыя гледачы падпявалі і падтанцоўвалі маленькім артыстам — кожны знайшоў занятак па душы.
А ў суботу ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Жамчужына” адбыўся адкрыты навучальны семінар для бацькоў з дзяцьмі, які правяла кіраўнік “ТАТА-МАМА школы” ўрач Ірына Навагран-Джабраілава сумесна з райарганізацыяй ГА “БРСМ”. Прайшлі практычныя заняткі, салодкі стол, удзельнікі атрымалі адказы на пытанні аб фізічным развіцці дзяцей і пераадоленні псіхалагічных перашкод.
У Вяззеўскім сельскім Доме культуры прайшоў раённы конкурс-фестываль “Хваля” збірае сяброў”. Юныя таленты ў чарговы раз сустрэліся з таварышамі, парадавалі гледачоў сваім майстэрствам і цудоўна правялі вольны час.