В Шумилино активисты провели акцию «Кинь сигарету – получи конфету!»
03.06.2019
—
Новости Общества
Дыхайце свежым паветрам!
31 мая, які аб’яўлены Сусветным днём без тытуню, у раёне праводзілася прафілактычная акцыя “Кінь цыгарэту – атрымай цукерку”.
Работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райбальніцы, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, РЦГЭ выйшлі на вуліцы райцэнтра, каб раздаць лістоўкі пра шкоду курэння. Дзяўчаты прапаноўвалі прахожым абмяняць сваю цыгарэту на цукерку. Яны
заклікалі да здаровага ладу жыцця і раілі, як можна пазбавіцца шкоднай звычкі. Спадзяемся, большасць шумілінцаў прыслухалася да такіх рэкамендацый і будзе дыхаць чыстым паветрам.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2019 г.