1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Источник материала:  

 

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Рашэнне аб устанаўленні Міжнароднага дня абароны дзяцей было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 года ў сталіцы Францыі — Парыжы. Гэты дзень — свое­асаблівы напамін дарослым аб неабходнасці захоўваць і абараняць правы дзяцей, выхоўваць іх дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, даць ім магчымасць развівацца ў спрыяльных умовах.

Ва ўстановах адукацыі раёна для 1912 вучняў, з якіх — 92 выпускнікі, прагучаў апошні школьны званок. Адных ён паклікаў на канікулы, а вось адзінаццацікласнікам абвясціў, што настала пара развітвацца са школай, настаўнікамі, бесклапотнай парой дзяцінства, каб зрабіць упэўнены крок у дарослае жыццё.
У 2018/2019 навучальным годзе вучні школ раёна з дапамогай і падтрымкай сваіх настаўнікаў заваявалі 605 дыпломаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, 42 школьнікі сталі прызёрамі ІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Рэзультатыўным з’яўляецца ўдзел рабят у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, аглядах, выставах. За мінулы навучальны год імі заваявана 224 дыпломы, з іх 9 — абласнога ўзроўню, 7 — рэспубліканскага. Самая высокая выніковасць — па англійскай мове — 9 дыпломаў.

←В Генпрокуратуре создали рабочую группу для оценки действий милиции при задержании цыган в Могилеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика