У Смаргоні прайшоў семінар па пытаннях грамадскага здароўя
30.05.2019
—
Новости Общества
30 мая ў Смаргоні быў праведзены семінар па пытаннях грамадскага здароўя і фарміравання здаровага ладу жыцця для ідэалагічных работнікаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
Семінар адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. А потым аб праблемных пытаннях кіравання грамадскім здароўем, фактарах, якія на яго ўплываюць, расказала загадчык аддзела Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Дубок. А ўрач-валеолаг з гэтай жа ўстановы Гелена Раманчук павяла размову аб абароне насельніцтва ад вынікаў ужывання тытуню.
Намеснік галоўнага ўрача Смаргонскай ЦРБ Іван Кардзіс выступіў з інфармацыяй аб стане захворваемасці і дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне.
Пра навядзенне парадку на зямлі расказала галоўны санітарны ўрач Смаргонскага раёна Марына Турэйка.
З пытаннямі да медыцынскіх работнікаў звярнуўся старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.