Хімпраполкі праводзяцца згодна з рэгламентам

Источник материала:  

Як паведаміла карэспандэнту газеты выконваючая абавязкі начальніка Барысаўскай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і абароне раслін Алена Валчаніна, адразу пасля правя-дзення падкормак азімага рапсу і азімых збожжавых культур, у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту механізатары прыступілі да хімпраполкі пасеваў азімых збожжавых культур і апрацоўкі пасеваў азімага рапсу супраць рапсавага кветкаеда і насеннага скрытнахобатніка.
– З улікам таго, што на частцы пасеваў азімых збожжавых культур хімпраполка была праведзена яшчэ з восені, вясной гэтыя работы патрэбна было выканаць на плошчы 9,7 тысячы гектараў,– паведаміла Алена Васільеўна.– Да заканчэння другой дэкады мая хімпраполка была зроблена на плошчы больш чым 12 тысяч гектараў. Практычна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах гэта работа была арганізавана належным чынам, і надвор’е паспрыяла, таму па тэрмінах правядзення хімпраполак азімых збожжавых культур паўсюдна змаглі ўкласціся ў аптымальныя фазы развіцця раслін, згодна з патрабаваннямі тэхналагічнага рэгламенту. Невялікая затрымка выйшла толькі на нязначнай плошчы пасеваў азімай трыцікале ў ААТ “Міраполле”, дзе пад гэтую культуру была падсеяна канюшына. Давялося дачакацца пэўнай фазы развіцця канюшыны, каб прэпарат не пашкодзіў яе. Такая ж самая сітуацыя мела месца на нязначнай плошчы пасеваў азімых і ў падсобнай сельскай гаспадарцы “Чарневічы” ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў”. І толькі ў ААТ “Аграфірма імя Суворава” сёлета дапусцілі прамаруджванне з хімпраполкай азімых культур з-за таго, што гэтую работу выконваў механізатар без вопыту, за дзень апрацоўваючы ўсяго каля 40 гектараў пасеваў.
Паводле сцвярджэння Алены Валчанінай, практычна адразу ж пасля завяршэння хімпраполкі азімых культур амаль паўсюдна прыступілі да апрацоўкі яравых збожжавых культур. Пры з’яўленні на раслінах трох лістоў і ўваходзе іх у фазу кушчэння. Зразумела, пры наяўнасці на пасевах пустазелля. Яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры гаспадаркам патрэбна прапалоць на плошчы больш чым 8,5 тысячы гектараў. Апроч гэтага, як зазначыла спецыяліст, некаторыя гаспадаркі маюць намер прапалоць яшчэ і частку пасеваў аднагадовых культур, якія былі пасеяны на зялёную падкормку ці на зернесянаж, але могуць быць убраны на зерне.
Да канца другой дэкады мая яравыя культуры былі праполаты на плошчы больш чым 2 тысячы гектараў. Забяспечанасць гаспадарак неабходнымі прэпаратамі для хімпраполкі яравых збожжавых і зернебабовых культур на той час складала каля 75 працэнтаў да патрэбнай колькасці. Але на недастаючую частку прэпаратаў меліся праплачаныя ўжо рахункі, таму іх паступленне чакалася з дня на дзень.
Як адзначыла Алена Валчаніна, паўсюдна вядзецца інтэнсіўная работа па набыццю прэпаратаў і для хімпраполкі пасеваў кукурузы, якая сёлета ў раёне займае плошчу больш чым 10,5 тысячы гектараў і перавышае мінулагоднія аб’ёмы амаль на 2 тысячы гектараў. Прэпараты для кукурузы каштуюць значна даражэй, чым для збожжавых культур. Да таго ж для барацьбы супраць пырніку і двудольнага пустазелля на кукурузе прымяняюцца розныя сродкі, якія даводзіцца змешваць і працаваць так званымі бакавымі сумесямі, спектр уз-дзеяння якіх на пустазелле значна пашыраецца. А ў філіяле “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” на частцы пасеваў кукурузы, палеткі пад якія з восені былі апрацаваны гліфасатамі, прымяняюць найбольш эфектыўны глебавы прэпарат.
Пастаянна праводзячы маніторынг стану пасеваў, спецыялісты раённай насеннай інспекцыі заўважылі, што пасля начных замаразкаў месцамі на сцеблях азімага рапсу з’явіліся трэшчыны, праз якія расліны могуць заразіцца рознымі хваробамі. Таму для прадухілення гэтага спецыялісты рэкамендуюць пасля цвіцення рапсу па фазе зялёнага стручка правесці фунгіцыдныя апрацоўкі
Падчас наведвання ААТ “Лошніцкі край” механізатар гэтай гаспадаркі Яўген Сакалоўскі на трактары МТЗ-952 з апырсквальнікам ОП-2000 на полі за вёскай Вялікія Негнавічы апрацоўваў пасевы зернебабовых. Ён паведаміў, што пры спрыяльных умовах надвор’я за дзень удаецца зрабіць хімпраполку на плошчы больш чым 100 гектараў. Спрыяе гэтаму своечасовы падвоз вады напарнікам Аляксандрам Патапавым на трактары МТЗ-1221 з бочкай ХТС-100.

←Железнодорожный переезд 683 км (дорога Н-8112 Пересады-Тарасики) будет закрыт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика