Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у сакавіку і красавіку бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 29 малышоў: прычым хлопчыкі аказаліся ў пераважнай большасці — іх з’явілася на свет 18, а дзяўчынак — 11.
У сакавіку сімвал нованароджанага дзіцяці — бусляня — завітаў у 16 сем’яў нашага раёна.
Сыночкі-першынцы нарадзіліся ў Веранікі Марцючэнка з Мышкавіч і Юліі Грыневіч з Лёўкавіч.
У кіраўчанкі Кацярыны Афанасенка нарадзілася дачушка, якая стала першым дзіцяці ў сям’і.
У Ірыны Кобазавай з Лёўкавіч і Рыты Шырокай з Валосавіч нарадзілася па другім дзіцяці — дачушцы.
У Ганны Блендзеравай з Добасны, Веранікі Русіновіч з П.Слабады, Марыны Кахно з Жыліч, Вольгі Чарновай, Надзеі Курлянчык і Ірыны Шкрэдавай з Кіраўска нарадзіліся сыночкі, якія сталі другімі дзецьмі ў сем’ях.
Вольга Кавалёва і Юлія Харытонава з Кіраўска сталі мнагадзетнымі маці дзякуючы дачушкам, з’явіўшымся на свет.
У кіраўчанкі Алены Камінскай чацвёртым дзіцяці ў сям’і стаў сынок, а ў Анастасіі Казловай
з Кіраўска — дачушка.
У Таццяны Шэлегавай з Добасны нарадзілася шостае дзіця — сынок.
У красавіку прыемная падзея — нараджэнне малыша — адбылася ў 13 сем’ях Кіраўшчыны.
Дачушка-першынец нарадзіліся ў Кацярыны Рублеўскай з Мышкавіч.
Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы сыночкаў, кіраўчанкі Алеся Байло і Таццяна Урванцава, а таксама Кацярына Некраш з Гарадца.
У Анастасіі Аляшкевіч, Алесі Шмаевай і Крысціны Еўдакімавай з Кіраўска другімі дзіцяці ў сем’ях сталі сыночкі.
У Аксаны Сямёнавай з Добасны нарадзілася другое дзіця — дачушка.
Па трэцім дзіцяці — дачушцы — нарадзілася ў Кацярыны Белаглазавай з Паўлавіч, Таццяны Кулагінай з Кіраўска. У Веранікі Кажамякінай і Аксаны Перадні з Кіраўска трэцімі дзіцяці ў сем’ях сталі сыночкі.
Марына Рыжковіч з П.Слабады нарадзіла чацвёртае дзіця — дачушку.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!