Пад час мітынгу на Дзень Перамогі ў Смаргоні пасля рэстаўрацыі адкрылі помнік загінуўшым воінам і партызанам

Источник материала:  
Урачыстае шэсце па галоўнай вуліцы горада завяршылася ля помніка загінуўшым воінам і партызанам.

У Дзень Перамогі адбылося яго ўрачыстае адкрыццё пасля рэстаўрацыі. Права перарэзаць чырвоную стужку атрымалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзяньчук і дырэктар ТАА “Стоун хол” Аляксандр Карпенка. Да малітвы за ўсіх загінуўшых воінаў прысутных запрасілі айцец Анатоль Рэзановіч і ксёндз Алег Жураўскі”.

Падчас урачыстага мітынгу ля помніка прысутнічалі ветэраны, вайскоўцы, прадстаўнікі райвыканкама і сельвыканкамаў, члены грамадскіх арганізацый. Звяртаючыся да жыхароў і гасцей горада, Генадзь Харужык адзначыў: “Усё менш і менш ветэранаў застаецца на свеце. На Смаргоншчыне 74-ю гадавіну Перамогі сустракае 17 ветэранаў. Мы смуткуем аб тых, хто да яе не дажыў, славім тых, хто нягледзячы на паважны ўзрост застаецца ў страі. Грамадзянскі доўг кожнага беларуса – акружыць увагай і клопатам тых, хто набліжаў Дзень Перамогі”.

Ад імя вайскоўцаў са святам павіншаваў ваенны камісар Леанард Гружэўскі: “Галоўная зброя народа – вера. Сіла нашай арміі – гонар, доўг, патрыятызм. І ніякая зброя не змагла пераламіць гэтага”.

Старшыні сельвыканкамаў устанавілі лампады памяці, прыгадалі, колькі жыхароў з вёсак Смаргоншчыны загінула і прапала без вестак у гады вайны. Шчымлівая музычна-танцавальная кампазіцыя “Дзеці вайны”, здаецца, кранула кожнае сэрца. А завяршыўся святочны мітынг хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара. 

←ПОВЕРЬ В МЕЧТУ…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика