На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

Источник материала:  
“Дзеці – вялікая праца, але і вялікая радасць”, - гэтымі словамі каталіцкі святар Здзіслаў Вэдэр звяртаецца да маладых людзей, якія толькі злучаюцца ў сямейны саюз. І гэта не проста тэорыя. Бо на практыцы яе пацвярджаюць сем’і, дзе бацькі кахаюць адно аднаго, і ад гэтага кахання нараджаюцца цудоўныя дзеці.

У панядзелак у Смаргоні адбыўся раённы конкурс “Сям’я года-2019”, удзел у якой прынялі шэсць шматдзетных сем’яў. Ва ўступным слове старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко адзначыў: “Цяпер у раёне налічваецца 737 шматдзетных сем’яў, 51 жанчына мае ордэн Маці (выхоўвае пяцёра і больш дзяцей). Багатая сям’я – гэта калі шмат дзяцей. Бацькі маіх бацькоў былі шматдзетныя. І большасць сем’яў раней былі вялікімі”. Пазней, падчас узнагароджвання пераможцаў конкурсу, члены журы таксама дзяліліся сваімі асабістымі лічбамі: у многіх продкі маглі пахваліцца дружнай, вялікай сям’ёй.

Распачала конкурсную імпрэзу сям’я Лагуціных. Напэўна, упершыню ў гісторыі смаргонскага конкурсу сям’я выступала… без мамы. Ала Мікалаеўна – пагранічніца. І гэта той выпадак, які даказвае, што ў арміі для жанчын – ніякага паслаблення. І тады на першы план выходзіць тата. Сяргей Якаўлевіч не разгубіўся і вельмі варта разам з трыма сынамі прадставіў сваю сям’ю. Увогуле Лагуціны выхоўваюць чацвёра хлопцаў, старэйшы сын вучыцца ў каледжы і таксама не змог паўдзельнічаць у конкурсе. Прыгожай кропкай  іх выступлення стаў верш, напісаны да юбілею Алы Лагуцінай яе сваяком Мар’янам Дуксам. Гэта быў адзін з апошніх вершаў паэта.

На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

Сям'я ЛАГУЦІНЫХ


У сям’і пагранічніка Вадзіма Слабко – чатыры жанчыны: жонка Таццяна і тры дачушкі. Нягледзячы на яўную перавагу слабага полу ў сям’і і адпаведнага прозвішча, выступоўцы прапанавалі не браць іх на “слабо”. А ніхто і не збіраўся. Слабко – вялікая сіла. Усе адчулі гэта адразу. Нават сямейная форма – травяніста-сонечная – дае зразумець, што галоўная зброя гэтай сям’і – пазітыў, прыгажосць і маладосць.

На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

Сям’я СЛАБКО


Яшчэ дзве квяцістыя кампаніі – сем’і Дзічкоўскіх і Высоцкіх. У кожнай з іх – тата – майстар на ўсе рукі, мамы і тры дачушкі – не абдзеленыя творчымі здольнасцямі. “Большасць жанчын у нашым родзе – шматдзетныя, - зазначыла Аксана Дзічкоўская. – Калі нарадзілася наша маленькая Ева, наш дом стаў сапраўды напоўненым”. Думку пра нараджэнне трэцяга дзіця пацвердзіла і Таццяна Высоцкая.

На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

Сем'і ДЗІКОЎСКІЯ і ВЫСОЦКІЯ


На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

Яшчэ адна актыўная сям’я – Філіпоўскіх з Солаў. Летась яна заняла першае месца ў раённым конкурсе “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”. У 2017 – пераможцам раённага конкурсу “Уладар сяла”. Галоўны творчы рухавік Філіпоўскіх – мама Таццяна. Пранікнёна спявае, піша вершы, нядаўна ўзначаліла ў КСУП “АграСолы” пярвічную арганізацыю ГА “Беларускі саюз жанчын”. Падчас прэзентацыі сацыяльна-значымага праекта “Мая дзяржава - мая сям’я” выказала шмат цікавых прапаноў па развіцці аграгарадка Солы. Пра іх мы абавязкова раскажам асобна.

На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

Сям'я ФІЛІПОЎСКІХ


На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

У 2005 годзе ў конкурсе шматдзетных сем’яў удзельнічалі Жыхі. Рыхтуючыся да яго, члены сям’і сабралі ў адзін нумар усе свае творчыя здольнасці. Так нарадзіўся сямейны ансамбль, у якім цяпер граюць тры пакаленні. Ансамбль выступае не толькі на смаргонскіх пляцоўках, але і за межамі Беларусі. На гэты раз у конкурсе ўдзельнічала старэйшая дачка Жыхаў – Яна Арэхава. Разам з мужам Аляксеем яна выхоўвае сына і дзвюх дочак.  

На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

Сям’я АРЭХАВЫХ


Жыхі-Арэхавы не былі б імі, калі не сыгралі б народную музыку і не правялі б майстар-клас па народных танцах. “Музыка  – не работа, не захапленне, гэта наша жыццё”, - адзначыла Яна.  

Праз выступленне кожнай сям’і чырвонай стужкай прайшла тэма малой радзімы, роду, сямейных традыцый і рэліквій. “Добра, што напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сем’і расказалі пра сваіх продкаў, якія ваявалі, былі вязнямі канцлагераў, - зазначыла Ганна Джумкова, начальнік аддзела  ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. – Гэта вельмі важна – помніць тых, хто ваяваў за наш дабрабыт і мірнае неба”.

На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

На Смаргоншчыне сям'я Арэхавых атрымала званне "Сям'я года - 2019"

Званне “Сям’я года-2019” атрымалі Арэхавы. На другім месцы аказалася сям’я Слабко, на трэцім – сям’я Высоцкіх. Усе яны ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені і прэміямі. Астатніх удзельнікаў конкурсу адзначылі спецыяльнымі граматамі. Кветкі і салодкія прызы ад Беларускага дзіцячага фонду – дадатковы бонус удзельнікам. Спецыяльны прыз ад Смаргонскага раённага савета жанчын ГА “Беларускі саюз жанчын”  Ганна Джумкова ўручыла самай мужнай сям’і Лагуціных.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Тамара Рамановіч таксама была ў складзе журы. Уручаючы ўзнагароды ўдзельнікам конкурсу, пажадала: “Хай не разбурыцца крэпасць вашых сем’яў”. Ёмка і мудра. І хай так будзе!

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 

←Рекорд побит! Нынешний апрель в Витебске был самым сухим за всю историю метеонаблюдений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика