“Мудрыя казкі малым і вялікім падказкі”: сустрэча з пісьменніцай Аленай Масла

Источник материала:  

Ды прыехала не адна, а з аўтарам кнігі, мудрай казачніцай Аленай Масла! На сустрэчу былі запрошаны вучні 3-х і 5-6 класаў. Трэццякласнікі з вялікім задавальненнем вялі размову з аўтарам аб "жыцці" беларускіх балот, якім і прысвечана кніга Алены Сцяпанаўны. А на другой сустрэчы, вучні сярэдніх класаў, знаёміліся з творамі пісьменніцы, напісанымі ў папярэднія гады, якія рэкамендаваны для пазакласнага чытання, задавалі шмат пытанняу, звязаных з творчасцю спадарыні Алены, з яе казачнымі кнігамі і героямі. Алену Сцяпанаўну можна па праву назваць "мудрай казачніцай", таму што кожная з яе кніг - гэта філасофія жыцця! Вялікую цікавасць ў дзяцей выклікала знаёмства з такімі кнігамі, як "Каляды з хроснай", “Вандроўка з божымі кароўкамі”, "Таямніца закінутай хаты", "Пацучок Фэлік падарожнічае", "Першая прыгажуня", “Мяне завуць Лахнэска”, з казкай “Пакінутае дзіця”, якая з”яўляецца сапраўдным прыкладам хрысціянскай маралі. Удалым дапаўненнем сустрэчы стаў паказ мультфільма "Лагодны воўк", створанага кінастудыяй "Беларусьфільм" па аднайменнай казцы А.Масла (рэжысёр Н.Дарвіна), які атрымаў прыз па выніках XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2018", у катэгорыі "Лепшы анімацыйны фільм”. Напрыканцы сустрэчы вучні гімназіі мелі магчымасць набыць новую кнігу пісьменніцы "Балотныя прыгоды".Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі" з аўтографам ды паласавацца сушанымі журавінамі і незвычайнымі цукеркамі. Настаўнікі і вучні выказалі словы шчырай падзякі за сустрэчу і спадзяванне, што Алена Масла яшчэ не раз стане жаданым госцем у нашай установе.

←Прокуратура обжаловала приговор Корытько - врача, которого не отправили в колонию за «дело медиков»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика