1 мая – Свята працы
30.04.2019
—
Новости Общества
1 мая – Свята працы
Паважаныя землякі!
Сардэчна віншуем вас са Святам працы!
1 мая – сімвал вясенняга аднаўлення, светлых надзей і стваральнай працы, дзень, калі мы шануем ветэранаў і перадавікоў вытворчасці, усіх працаўнікоў, якія сваімі рукамі ствараюць дабрабыт і годныя ўмовы жыцця на нашай малой радзіме – Шуміліншчыне.
Дзякуючы вашай працавітасці, наш раён жыве і працягвае развівацца.
Праца заўсёды была і застаецца галоўнай крыніцай усіх даброт, вечнай каштоўнасцю, гарантам стабільнасці і згоды ў грамадстве.
Няхай цеплыня гэтага цудоўнага свята падорыць вам і вашым блізкім вясенні настрой і аптымізм, надасць сілы для новых працоўных дасягненняў.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў на карысць нашага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №34 ад 30.04.2019 г.