Велікоднае віншаванне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
«Паколькі праз чалавека прыйшла смерць,
так праз Чалавека – і ўваскрашэнне памерлых.
Бо як у Адаме ўсе паміраюць,
так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўлены».
(1 Кар. 15, 21-22)
Дарагія браты і сёстры!
Сустрэча з таямніцай Хрыстовай Пасхі яшчэ глыбей адкрывае перад намі веліч і моц Божай любові да чалавека. Радаснае і поўнае веры перажыванне велікодных святаў напаўняе нас свядомасцю таго, якое велізарнае значэнне мае хрысціянства і як моцна яно перамяняе жыцці цэлых грамадстваў і асобных людзей. Гэтыя святочныя дні ствараюць асаблівую нагоду для ўдзячнасці, а таксама спаткання з роднымі і блізкімі ў атмасферы, напоўненай духам Хрыстовай перамогі, прабачэння і любові.
Перажыванне пасхальнай таямніцы веры дапамагае іншым позіркам паглядзець на нашае зямное жыццё. Сын Божы вядзе сваіх вучняў да канчатковай перамогі, пачынаючы ад Апошняй Вячэры праз крыжовую смерць у Вялікую Пятніцу аж да радаснага воклічу: «Аллелюя! Хрыстос Уваскрос!», якое разносіцца па ўсім свеце з пакалення ў пакаленне.
Жадаю вам, каб Велікодныя святы напоўнілі вашыя сэрцы і вашыя сем’і супакоем, радасцю жыцця і шчодрымі ласкамі Уваскрослага Пана. Няхай святочная атмасфера Пасхі ўмацуе ваш дух у малых і вялікіх жыццёвых справах, дадае сіл у аптымістычным позірку ў будучыню. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус, які перамог грэх і смерць, суправаджае вас і благаслаўляе на кожны дзень жыцця.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!
З пасхальнымі віншаваннямі,
+ Антоні Дзям’янка,
Біскуп Пінскі.