Сюды ўваходзяць 650 гектараў яравых збожжавых і зернебабовых, якія былі пасеяны да заканчэння першай дэкады красавіка, кукуруза на плошчы 1680 гектараў, з якіх 300 гектараў мяркуецца ўбраць на зерне. Дарэчы, пасевы кукурузы сёлета пашыраны ў параўнанні з леташнімі на 450 гектараў: на 200 гектараў – на зерне і на 250 гектараў – на зялёны корм. У сувязі з павелічэннем пагалоўя дойнага статка ў аддзяленні “Майсееўшчына”. Аднагадовыя культуры павінны заняць 450 гектараў, і зараз вядзецца сяўба райграсу аднагадовага, які павінен папоўніць запасы кармоў для грамадскай жывёлы.
Перад сяўбой палеткі абавязкова запраўляюцца неабходнай колькасцю мінеральных угнаенняў пад запланаваную ўраджайнасць, а збожжавых культур мяркуецца атрымаць не менш чым па 50-60 цэнтнераў з гектара. Мінеральнымі тукамі гаспадарка забяспечана на сто працэнтаў да патрэбнай колькасці. Уласнае насенне не толькі для сваіх патрэб, але і для рэалізацыі іншым гаспадаркам таксама было загадзя назапашана і даведзена да неабходных пасяўных кандыцый. Акрамя гэтага, закуплена па 2 тоны ячменю і аўса гадавальнікаў размнажэння для атрымання элітнага насення.
Апошнія гады эліта ў агульным аб’ёме насеннага матэрыялу займае каля 40 працэнтаў, а астатнія 60 працэнтаў – насенне першай рэпрадукцыі.
Дарэчы, філіял “Вялікія Навасёлкі” раней быў атэставаны як насенняводчая гаспадарка па вытворчасці насення збожжавых культур, а нядаўна да яго далучылі прадпрыемства “Белнасеннетравы”. У гэтым структурным падраздзяленні арганізавана дапрацоўка насення і шматгадовых траў, таму любая гаспадарка краіны мае магчымасць прывезці сюды на дапрацоўку сваё насенне траў.
Між іншым, вырошчваюцца насеннікі траў і ў самім філіяле. Вось і ў гэтым годзе тут закла-дзена 180 гектараў насеннікаў шматгадовых траў, каля 40 працэнтаў з якіх – бабовыя.
Падчас наведвання гаспадаркі за вёскай Навасёлкі механізатар Уладзімір Голуб на трактары “МТЗ-3522” з камбінаваным пасяўным агрэгатам “Бярэсце” сеяў сумесь гароху і аўса на 26-гектарным полі, дзе выйшлі з зімы зрэджанымі пасевы азімага рапсу. Бесперабойную дастаўку насеннага матэрыялу і механізаваную загрузку яго ў пасяўны агрэгат забяспечваў Анатоль Голуб. Рыхтаваў глебу на трактары “Джон Дзір” з культыватарам “КПМ-12” трактарыст Фёдар Чырва. А механізатар Раман Ласевіч на трактары “МТЗ-82” з камнепадборшчыкам падбіраў каменне.
На другім полі, за цэнтральнай сядзібай гаспадаркі ў накірунку вёскі Зарослае, сеялі райграс аднагадовы механізатары Міхаіл Шчарбінін і Мікалай Шасцітка на трактарах “МТЗ-1221” з сеялкамі “СПУ-6”.
У аддзяленні “Майсееўшчына” сёлета яравых збожжавых культур няма, бу-дзе пасеяна толькі кукуруза і райграс аднагадовы. Сяўба райграсу да таго часу была ўжо завершана, таму мясцовыя механізатары пераключыліся на падрыхтоўку глебы пад кукурузу. На палетках пад гэтую культуру былі ўжо ўнесены арганічныя ўгнаенні з разліку не менш чым па 40 тон на гектар. Усяго ж, з улікам заараных восенню, будзе ўнесена арганічных угнаенняў 68 тысяч тон.
Азімыя збожжавыя культуры сёлета размешчаны на плошчы 1788 гектараў. Усе яны з зімоўкі выйшлі ў добрым стане, своечасова была зроблена іх першая падкормка азотнымі тукамі. Як і азімага рапсу, якога восенню было пасеяна 950 гектараў.
Тэхніка была падрыхтавана загадзя і на-дзейна, так што цяпер не падводзіць. Увесь комплекс веснавых палявых работ арганізаваны належным чынам. Механізатары вопытныя, таму строга захоўваюць усе тэхналагічныя патрабаванні пры выкананні розных відаў работ. Прама ў поле ім дастаўляюцца прыгатаваныя ў сваёй сталовай гарачыя абеды, за якія вылічваецца толькі 20 працэнтаў кошту пры захаванні працоўнай і тэхналагічнай
дысцыпліны. А пры жаданні прывозяць механізатарам прама да месца іх работы яшчэ і падвячоркі. Усё гэта спрыяе правядзенню ўсяго комплексу веснавых палявых работ у максімальна сціслыя тэрміны.
Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара