Слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце наведалі Смаргонь
Наш горад наведалі 22 чалавекі, сярод якіх намеснікі старшыняў райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва і ЖКГ, дырэктары і галоўныя інжынеры прадпрыемстваў. Яны прадстаўлялі ўсе вобласці Беларусі і Мінск.
Гасцям паказалі работу ЖКГ і ўсіх яго структурных падраздзяленняў, нарыхтоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў, звазілі ў Асінаўшчызну, дзе на базе мясцовай кацельні летась быў рэалізаваны пілотны праект – устаноўлены электракатлы для нагрэву вады.
Потым дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Бажыдаем наведала “Белагратэрмінал”, які быў пабудаваны ў сціслыя тэрміны і цяпер працуе ў асноўным на экспарт. Дырэктар гэтага прадпрыемства Валянцін Радзько правёў экскурсію па вытворчай тэрыторыі, якая ўразіла чысцінёю, адказаў на пытанні гасцей.
Закончылася мерапрыемства наведаннем музея-сядзібы М. К. Агінскага.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.