Рэканструкцыя вуліцы Савецкай: праблема з пылам і чэргамі неўзабаве знікне
Жыльцы прыватнага сектара, дзе пралягае часовы маршрут, пачалі скардзіцца на пыл, які ўзнікае падчас руху аўтамабіляў па гравійнай дарозе. Вадзіцелі ж абураюцца тым, што раніцай і вечарам у гадзіны “пік” узнікаюць праблемы з выездам з вуліцы Трактарнай на Камсамольскую. Тут утвараюцца вялікія чэргі з аўтамабіляў.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай патлумачыў, што праз тыдні два на перакрыты ўчастак вуліцы Савецкай будзе завезена спецыяльная машына, якая пачне здымаць старое асфальтавае пакрыццё і перапрацоўваць яго ў асфальтагранулят. Ім плануецца пасыпаць гравійны ўчастак дарогі ад магазіна “Санта” да моста праз рачулку па вул. Трактарнай, каб пазбавіцца ад пылу.
Праблема з заторамі на вуліцы Трактарнай таксама будзе вырашана. Начальніку аддзела ДАІ РАУС Аляксандру Баршчэўскаму пастаўлена задача ўстанавіць на перакрыжаванні ўзгаданай вышэй вуліцы з Камсамольскай часовы светлафор альбо паставіць рэгуліроўшчыка, каб у час гадзіны “пік” ён рэгуляваў рух аўтатранспарту.
Вуліца Трактарная
Вуліца Савецкая
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.