У Верхнядзвінскім раёне першымі адсеяліся хлебаробы ААТ «Шайцерава»
Першымі ў раёне завяршылі сяўбу яравых зерневых і зернебабовых хлебаробы ААТ «Шайцерава». Лепшых вынікаў на сяўбе дасягнулі:
ЖМІНДО Васіль Уладзіміравіч, які на Fendt з АПП-6 пасеяў зерневыя і зернебабовыя на плошчы 354 га;
СТАЙНОЎ Андрэй Мікалаевіч, які на МТЗ-3022 з АПП-6 пасеяў зерневыя і зернебабовыя на плошчы 331 га;
КОСАЎ Дзмітрый Паўлавіч, які на МТЗ-3022 з АПП-6 пасеяў зерневыя і зернебабовыя на плошчы 253 га;
ВЯЛЮГА Сяргей Анатольевіч, які на К-744 з КФТМ-6,6 падрыхтаваў 600 га глебы;
РОДЗІК Аляксандр Алегавіч, які на «Роса» правёў падкормку азімых культур на плошчы 1701 га;
ШКІНДЗЕР Міхаіл Уладзіміравіч, які на МТЗ-1221 з «Полівраг» унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1333 га;
КУЧЫНСКІ Сяргей Мікалаевіч, які на МТЗ-1221 з ПРТ-10 унёс 4490 тон арганічных угнаенняў.